ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
СААЗ назвала самую пітушчую нацыю ў свеце

Грамадзяне Малдовы выпіваюць больш алкагольных напояў, чым жыхары іншых краін, гаворыцца ў апублікаванай справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Жыхар гэтай краіны на паўднёвым усходзе Еўропы выпівае ў сярэднім 18,22 літра алкагольнай прадукцыі ў год, што амаль у тры разы больш, чым сярэдні глабальны паказчык — 6,1 літра алкаголю, якія чалавек ужывае штогод.

У рэйтынгу "самых пітушчых" таксама фігуруе Чэхія з паказчыкам 16,45 літра алкаголю на чалавека ў год, Румынія — 16,27 літра, Расія — 15,76 літра, Украіна — 15,6 літра, Эстонія — 15,57 літра, Андора — 15,48 літра, Румынія — 15,3 літра, Славенія — 15,19 літра. Паводле інфармацыі СААЗ, у Беларусі гэты паказчык складае 15,13 літра алкаголю ў год. Не на шмат адстала Вялікабрытанія — 13,37 літра.

У сусветным маштабе арганізацыя зарэгістравала 6,2% смерцяў ад алкаголю сярод мужчынскага насельніцтва супраць 1,1% сярод жаночага. Пры гэтым, паводле звестак СААЗ, кожны пяты чалавек у Расіі і ў краінах Садружнасці незалежных дзяржаў памірае ад ужывання алкаголю.

ААН прапанавала перагледзець вызначэнне бацькоўства

Вызначэнне бацькоўства ў сучасным грамадстве мае патрэбу ў пераглядзе. Як піша Thе Guаrdіаn, такая выснова ўтрымліваецца ў справаздачы пра ролю мужчын у сям'і і сямейнай палітыцы ў зменлівым свеце (Mеn іn Fаmіlіеs аnd Fаmіlу Роlісу іn а Сhаngіng Wоrld), падрыхтаваным ААН.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУ даследаванні падкрэсліваецца, што так званае сацыяльнае бацькоўства набывае большае значэнне, чым бацькоўства біялагічнае. У сучасным свеце мужчыны больш схільныя пражываць асобна ад уласных дзяцей і абзаводзіцца дзецьмі па-за шлюбам.

Суаўтар справаздачы прафесар Маргарэт О'Браен заявіла журналістам, што бацькоўства для мужчын цяпер з'яўляецца сістэмай узаемаадносін з дзецьмі, як тымі, біялагічнымі бацькамі якіх яны з'яўляюцца, так і з дзецьмі сваіх жонак і сябровак ад іншых партнёраў.

Даследніца лічыць, што роля бацькі фактычна кладзецца на плечы розных сталых мужчын, якія атачаюць дзіцяці: дзядуляў, прыёмных бацькоў, старэйшых братоў, кузэнаў і іншых людзей. Любы са сваякоў ці старэйшых мужчын з найбліжэйшага асяроддзя можа быць асноўнай крыніцай мужчынскай "бацькоўскай" падтрымкі для дзіцяці. "За рамкамі апладнення бацькоўства з'яўляецца сацыяльным фармаваннем", — сказала О'Браен.

Берлусконі адправілі пад суд за сувязь з няпоўнагадовай

Суд у Мілане пастанавіў пачаць разгляд у дачыненні прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі. Пра гэта паведамляе агенцтва Аssосіаtеd Рrеss.

Палітык паўстане перад судом па абвінавачваннях у сэксуальнай сувязі з непаўналетняй танцоркай з Марока і спробе схаваць гэты факт. Першае пасяджэнне суда па справе 74-гадовага прэм'ера прызначана на 6 красавіка 2011 года. Судовая калегія будзе складацца з трох суддзяў, усе яны — жанчыны. У выпадку прызнання віны прэм'ер-міністру пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да трох гадоў.

←На чаше весов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика