У Мінску па-беларуску размаўляюць 106 тысяч чалавек

Источник материала:  
18.02.2011 18:10 — Новости Общества

У Мінску па-беларуску размаўляюць 106 тысяч чалавек


Паводле інфармацыі Белстата, атрыманай падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, колькасць людзей, якія размаўляюць дома па-беларуску, складае 23%. Цяпер сталі вядомыя больш падрабязныя дадзеныя.

Так, у Мінску налічылася 106 тысяч беларускамоўных жыхароў. Гэта 5,8% ад насельніцтва сталіцы. З іх 102 177 чалавек беларусы, 1 684 палякі, 1 123 расійцы. Яшчэ тысяча чалавек — украінцы, габрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Па-расійску размаўляюць 1 450 тысяч чалавек — гэта 82,1% ад насельніцтва горада.

Іншыя мовы развіваюцца на мяжы статыстычнай памылкі. Па-украінску ў Мінску размаўляе 525 чалавек, па-польску — яшчэ 119.
←Беларусь - в десятке самых пьющих стран мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика