Кампанія PwC адкрыла офіс у Мінску

Источник материала:  

Адзін з сусветных лідараў аўдыту і бізнэс-кансультавання пачынае асваенне беларускага рынку — міжнародная кансалтынгава-аўдытарская сетка PwC (PrіcewaterhouseCoopers) адкрыла офіс у Мінску.

— Варта прызнаць відавочнае ўзмацненне інтарэсу буйнога сусветнага бізнэсу да Беларусі і яе магчымасцяў. Гэтую з'яву мы назіраем на працягу апошніх гадоў на прыкладзе нашых кліентаў, — адзначыў генеральны менеджар PwC у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Майкл Лі Кубіна. — І паколькі Беларусь трапіла ў сферу іх дзелавых інтарэсаў, мы лічым сваім абавязкам забяспечыць ім магчымасць карыстацца паслугамі PwC на тэрыторыі гэтай краіны.

Кіраўнікі PwC лічаць, што прыход такой кансультацыйна-аўдытарскай сеткі ў Беларусь адкрывае, па-першае, перспектывы для прыцягнення новых плыняў замежных інвестыцый у Беларусь, і па-другое, перспектывы для развіцця айчыннага бізнэсу і выхаду яго на міжнародныя рынкі.

Мінскі офіс PwC увайшоў у склад рэгіянальнай сеткі кампаніі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая аб'ядноўвае 29 краін, і будзе займацца аўдытам, кансалтынгам і аказаннем паслуг у галіне падаткаабкладання.

Іван СТУЖКА.

←Таланты под крышей ОНТ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика