"Хацеў узяць крэдыт для набыцця трактара. Адмовілі. Чаму?"

Источник материала:  

З Расонскага раёна да нас паступіла пытанне: чаму немагчыма атрымаць крэдыт пад набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі? Калі больш канкрэтна, чалавек, што пражывае ў сельскай мясцовасці, хацеў набыць міні-трактар МТЗ-132 коштам 12 мільёнаў рублёў. Звярнуўся з гэтай нагоды ў аддзяленне банка, каб узяць крэдыт (на сем гадоў пад 5 працэнтаў гадавых), аднак атрымаў адмову. Чаму, не вельмі зразумеў. Гаворка ў гэтым выпадку ішла пра прадастаўленне крэдытаў грамадзянам, якія вядуць асабістыя падсобныя гаспадаркі — у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2010 года №302. У чым тады справа?

У сітуацыі дапамагла кампетэнтна разабрацца начальнік разлікова-касавага цэнтра №2 у г.п. Расоны аддзялення ААТ "Белаграпрамбанк" у г. Полацку Наталля БАГАНОСАВА.

— У нас ужо былі аналагічныя звароты, у тым ліку і ад вашага заяўніка. Патлумачу, у чым справа. Па правілах выдачы крэдытаў ёсць агаворкі. У нашым выпадку, паколькі прадастаўленне названых крэдытаў грамадзянам, што вядуць асабістыя падсобныя гаспадаркі, ускладзена менавіта на ААТ "Белаграпрамбанк", рашэннем крэдытнага камітэта ААТ "Белаграпрамбанк" №32 ад 21 чэрвеня 2010 года (у прыватнасці, пунктам 21 названага дакумента) зацверджаная спецыфікацыя крэдытных паслуг (з'яўленне падобнага дакумента — звычайная справа) такім грамадзянам, якія вядуць асабістыя падсобныя гаспадаркі, — распавяла Наталля Георгіеўна. — Так, паколькі гаворка ідзе пра льготныя крэдыты, банк не прадастаўляе іх пэўным катэгорыям заяўнікаў, у прыватнасці, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства. У адрозненне, скажам, ад звычайных спажывецкіх крэдытаў, атрымаць якія нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь могуць і ўсе вышэйназваныя катэгорыі заяўнікаў. Так што вашаму чытачу ў атрыманні льготнага крэдыту было адмоўлена цалкам справядліва: ён не з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, хоць і мае від на жыхарства ў нашай краіне, як я яшчэ раз удакладніла праз сельскі Савет па месцы яго жыхарства. Ён — грамадзянін Расіі. Да таго ж, мушу заўважыць, што чалавек, нягледзячы на вусныя звароты да нас адносна магчымасці атрымання льготнага крэдыту пад набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі, ніводнага разу не падаў для гэтага патрэбнага поўнага пакета дакументаў. Рызыкну меркаваць, што якраз па прычыне таго, што сам разумее: на жаль, пад дзеянне вышэйназванага Указа кіраўніка дзяржавы ён не трапляе.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Почка отсчета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика