ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн адмовіўся ад намеру супрацоўнічаць з Арганізацыяй Дагавору калектыўнай бяспекі пад ціскам адміністрацыі Злучаных Штатаў, вынікае з дыпламатычных дэпеш, апублікаваных сайтам Wіkіlеаks, які спецыялізуюцца на публікацыі кампрамату.
З тэлеграм, адпраўленых Дзярждэпам амерыканскаму паслу ў НАТА ў верасні 2009 года, вынікае, што Расмусэн планаваў афіцыйна заявіць пра пачатак супрацоўніцтва НАТА і АДКБ. З апублікаваных дэпеш можна зрабіць выснову, што амерыканскі пасол здолеў пераканаць Расмусэна гэтага не рабіць.
Дзярждэп у дэпешы падкрэслівае, што супрацоўніцтва НАТА з арганізацыяй, створанай Расіяй для супрацьстаяння альянсу і Злучаным Штатам на постсавецкай прасторы, не можа быць прадуктыўным. Такое партнёрства можа прывесці да таго, што ўплыў АДКБ узмоцніцца, што негатыўна адаб'ецца на пазіцыях НАТА, папярэджвае Дзярждэп.
Беспрацоўе сярод брытанскай моладзі пабіла рэкордКолькасць беспрацоўнай моладзі ў Вялікабрытаніі на канец снежня дасягнула рэкорду, паведамляе Skу Nеws. Сярод брытанцаў ад 16 да 24 гадоў доля беспрацоўных складае 20,5 працэнта, а іх колькасць перавысіла 965 тысяч чалавек. Усяго працы не маюць 2,49 мільёна брытанцаў, ці 7,9 працэнта ад усёй працоўнай сілы. Колькасць грамадзян, якія атрымліваюць дапамогі, склала 1,46 мільёна чалавек.
У бельгійскага прынца адабралі правы за ліхацтваПаліцыя Брусэля ў панядзелак, 14 лютага, затрымала за парушэнне правіл дарожнага руху малодшага сына караля Бельгіі.
Як паведамляе мясцовая газета Dе Stаndааrd, 47-гадовага прынца Лорана абвінавацілі ў перавышэнні дазволенай хуткасці больш як на 30 кіламетраў у гадзіну. Паводле звестак выдання, члена каралеўскай сям'і спынілі ў цэнтры горада за рулём спартыўнага Fіаt Рuntо Аbаrth. Хуткасць, з якой ехаў прынц, складала 82 кіламетры ў гадзіну пры дазволеных на гэтым участку 50 кіламетрах. У выніку сын караля быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. Тэрмін пакарання, удакладняе Аgеnсе Frаnсе-Рrеssе, склаў два тыдні.