Памада "выявіць" сцерву і добрую жонку

Источник материала:  

Мужчыны тысячы гадоў намагаюцца зразумець жанчын. Яны робяць пэўныя высновы аб характары прадстаўніц прыгожага полу, аналізуючы абраны імі інтэр'ер пакояў, адзенне і аксесуары, якім жанчыны аддаюць перавагу, і нават манеру фарбаваць вусны.

Неверагодна, але факт: кожная жанчына "сточвае" памаду па-свойму і нават сама не ўсведамляе, што гэтым яна падсвядома выяўляе асаблівасці свайго ўнутранага свету.

Памада "выявіць" сцерву і добрую жонкуНа базе васьмі розных спосабаў "сточвання" памады, вучоныя стварылі цэлую класіфікацыю жаночых тыпаў характару.

1. Калі памада доўга захоўвае злёгку завостраную форму, гэта сведчыць пра тое, што яе гаспадыня — жанчына практычная, упэўненая ў сабе і ў меру кансерватыўная. Яна заўсёды ведае, чаго хоча і чаго ёй не стае.

2. Калі верх памады раўнамерна закруглены, то можна меркаваць, што яе ўладальніца — мэтанакіраваная і разважлівая асоба. Сваімі поспехамі яна абавязана працавітасці і акуратнасці. Адзінае, чаго ёй нестае, дык гэта пачуцця гумару.

3. Верх памады нявызначанай формы выдае неўраўнаважаны характар жанчыны. Любая дробязь можа вывесці яе з раўнавагі, але яна імкнецца захоўваць маску самаўпэўненасці і энергічнасці. Да большасці людзей такая жанчына адносіцца з недаверам. Яна любіць рамантыку. Прыгожыя рэчы і прынцаў на белых лімузінах.

4. Калі кончык памады завостраны як аловак, гэта часта сведчыць аб эгаізме і схільнасці да самасузірання. Такую асобу вылучае пагарда і грэбаванне меркаваннем іншых. Яна цяжка сыходзіцца з людзьмі па прычыне сваёй завышанай самаацэнкі.

5. Гаспадыня памады з плоскім верхам — аптымістка, не схільная да нуды. Дзякуючы сваёй непасрэднасці яна лёгка знаходзіць агульную мову з новымі знаёмымі, аднак часам з-за сваёй прамалінейнасці можа ненаўмысна пакрыўдзіць чалавека.

6. Форма заточанага алоўка з грыфілем, які адсутнічае, — вельмі рэдкі тып зрэзу памады. Арыгінальны і характар яе ўладальніцы. Яна — чалавек настрою, неўраўнаважаная, імклівая, лёгка мяняе захапленне на адчай. Звычайна — вясёлая і жартлівая прыгажуня, якая заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі.

7. Калі памада сцёрта з аднаго боку, гэта выдае жанчыну з багатай фантазіяй. Яна дзелавітая, адказная, здольная лёгка і вытанчана выказваць свае думкі, лаяльная да недахопаў іншых, а сама яна пазбаўлена любых капрызаў.

8. Памада ў форме ссечанага конуса належыць спакойнай жанчыне з лёгкім характарам. Яна выдатна разбіраецца ў людзях, а яе адзіны сур'ёзны недахоп — схільнасць зайздросціць чужой удачы.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

←Памада "выявіць" сцерву і добрую жонку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика