Жорсткі прысуд разбойнікам з вялікай дарогі

Источник материала:  

Магілёўскай грамадскасці паведамілі, што Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змяненняў прысуд бандзе, якая ўлетку 2009 года ўчыняла разбойныя напады і забойствы на аўтатрасе "Санкт-Пецярбург — Адэса". Жыхары Гомеля палявалі на дарагія транзітныя аўтамабілі, расстрэльвалі людзей і забіралі маёмасць. Прысуд Магілёўскага абласнога суда, вынесены леташняй восенню, пакінуты без змяненняў: арганізатару банды — выключную меру пакарання, яго саўдзельніку — пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Ул. інф.

 

Забойцу — у псіхіятрычную бальніцу

У верасні мінулага года жыхар адной з вёсак Вілейскага раёна забіў драўлянай палкай сваю 78-гадовую маці і 10-гадовага сына.

— С. на працягу пяці гадоў стаіць на ўліку ў псіхіятра з дыягназам параноідная шызафрэнія, бесперапынны тып цячэння, — праінфармавала карэспандэнта "Звязды" старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна КАЛІНІНА.

Надзея ДРЫЛА.

 

ветрам з дарогі знесла аўтобус

у якім знаходзілася паўсотні пасажыраў. У мінулую суботу аўтобус, які ехаў з Брэста ў Сілічы, на тэрыторыі Баранавіцкага раёна з'ехаў з дарогі і перакуліўся на бок. Усе пасажыры іншым аўтобусам былі адпраўленыя назад, у Брэст.

←Комплекс закрытых дверей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика