Тэлеканал АНТ зняў фільм пра мяцежную Беларусь 1920-х
15.02.2011 23:33
—
Новости Общества
Тэлеканал АНТ зняў фільм пра мяцежную Беларусь 1920-х
Еўрапейскае радыё для БеларусіАўтарка сюжэта стужкі пра антысавецкі бунт атамана Дзергача спадзяецца, што наступны гістарычны фільм АНТ прысвеціць Слуцкаму збройнаму чыну.
Тэлеканал АНТ нечакана зняў фільм пра мяцежную Беларусь 1920-х. Дзве серыі стужкі “Неабвешчаная вайна 21-га”, у якой вядзецца пра няўдалы бунт атамана Дзергача супраць савецкай улады, гледачы пабачылі 7 і 14 лютага. Пра тое, як атрымалася прасунуць на дзяржаўны канал закрытыя дагэтуль старонкі беларускай гісторыі, Еўрарадыё пагутарыла з аўтаркай кнігі “Беларусь мяцежная”, гісторыкам Нінай Стужынскай.
Еўрарадыё: Як вы ацэньваеце выхад на экран гэтай стужкі?
Ніна Стужынская: “Лічу, што гэта вельмі добрая з'ява. Летась мы старанна спрабавалі прасунуць усе гэтыя сюжэты на адкрытае інфармацыйнае поле. І мы радыя былі, што творчая група рэжысёра Уладзімера Бакуна нас знайшла. Вядома, ёсць купюры, але яны не такія відавочныя. Ёсць спадзяванні, што з'явяцца і яшчэ фільмы і па Слуцкім паўстанні”.
Еўрарадыё: Ці можна лічыць, што афіцыйная гістарыяграфія пераглядзела ранейшыя адмоўныя ацэнкі дзейнасці "Зялёнага Дуба"?
Ніна Стужынская: “На экране з’явіўся фільм з сюжэтам, які раней, па сутнасці, быў забаронены. У мяне ёсць сумнеў наконт таго, як на гэта паглядае афіцыйная гістарыяграфія. Але, я думаю, грамадства і творчыя людзі ўсё ж пайшлі далей. Яны прапануюць тэлегледачу тое, што яму цікава. Яны зрабілі якраз тое, на што ёсць пэўны сацыяльны заказ, гэта бачна”.
Еўрарадыё: Дарэчы, якая рэакцыя гледачоў на фільм?
Ніна Стужынская: “Яна выключна станоўчая. Вядома, мне тэлефанавалі і давалі ацэнкі людзі, якія мяне добра ведаюць. Але ў ролі гісторыка, навуковага кансультанта фільма яны бачылі мяне ўпершыню, тым больш на афіцыйным канале. Я выслухала дастаткова пазітыўныя ацэнкі, таму думаю, што людзям было цікава. І ў самых нечаканых месцах я пачула, што людзі глядзелі і зацікавіліся. Напрыклад у “Доме быту” і ў цырульні. Думаю, што прафесіяналы больш крытычныя заўвагі скажуць і наконт фільма і наконт кінгі. А проста людзям, для іх гэта цікава: цікавы сюжэт, цікава сама нашая гісторыя”.
Еўрарадыё: Калі стужка з'явілася на дзяржаўным канале, дык можа, і ваша кніга выдаецца ў дзяржаўным выдавецтве?
Ніна Стужынская: “Не, мы проста не спрабавалі гэтага зрабіць. Не хадзілі, не насілі, не прапаноўвывалі, а проста зрабілі так, як умелі. Знайшлі людзей, якія зацікавіліся гэтымі сюжэтамі, якія і дапамаглі выдаць гэтую кніжку. Яна выйшла, як і ранейшая, у Вільні”.
Еўрарадыё: Гэта ўжо другое выданне “Беларусі мяцежнай”. Ці займаліся вы перапрацоўкай, дапаўненнем кнігі за час, што прайшоў з першага выдання?
Ніна Стужынская: “Па сутнасці аб'ём кнігі павялічыўся ледзь не ў двая. І нават не ўсё, што я назапасіла, увайшло ў гэтую кнігу! У ранейшым выданні было шмат архіўных дадаткаў... На гэты раз мы перабралі аб'ём і скарацілі іх. Затое пашырылася гісторыя “Зялёнага Дуба”, бо за апошнія дзесяць гадоў я знайшла шмат новага і цікавага матэр'ялу. Папрацавала ў расійскіх і еўрапейскіх архівах.
Другое выданне “Беларусі мяцежнай” рыхтавалася да 90-годдзя Слуцкага паўстання, і таму таксама яны адрозніваюцца. Я выправіла некаторыя памылкі, дадала шмат новых сюжэтаў, з задавальненнем распісала партрэты атаманаў. На гэтую гісторыю паглядзела больш з пункту гледжання канкрэтных людзей, праз лёсы людзей. Такі падыход мне найбольш цікавы”.
Еўрарадыё: Як падбіраўся акцёр, які выканаў у фільме ролю атамана Дзергача (Вячаслава Адамовіча)? Наколькі вядома, яго партрэта не знойдзена…
Ніна Стужынская: “Здымак яго сапраўды не адшуканы. Хаця думаю, калі пашукаць у Маскве, у спецархівах, дык знайшоўся б. Бо гэта была тая асоба, якой цікавіліся чэкісты на самым версе НКУС. Скажу шчыра: у мяне было іншае ўяўленне наконт таго, як ён павінен быў бы выглядаць. Але сцэнарысты стараліся, падбіралі нармальных, прыгожых. Гэта свежы погляд людзей, якія пачыталі кнігу. І вось ім падалося, што яе героі выглядалі менавіта так”.
Другое выданне кнігі “Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 1920-я гады” кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская прэзентуе 18 лютага ў мінскім гатэлі Crowne Plaza.