На рэгістрацыю шлюбу ў пятніцу, 11.11.2011, у загсах Мінска пакуль запісаліся каля 40 пар

Источник материала:  

Ёсць падставы меркаваць, што гэта дата выкліча вясельны бум, як і ў папярэднія дні лічбавых супадзенняў. Напрыклад, 2.02.2002 у сталіцы нарадзілася 126 сямей, 7.07.2007 і 8.08.2008 — адпаведна, 256 і 262. Аднак спецыялісты не стамляюцца паўтараць, што будучыня сямей мала залежыць ад даты рэгістрацыі шлюбу. Пацверджанне таму — колькасць разводаў.

Паводле звестак на студзень гэтага года, чвэрць сямей, якія ўтварыліся 02.02.2002, ужо распалася. З тых, хто ўзяў шлюб 7.07.2007, рассталіся 10%. Па днях лічбавых супадзенняў 2008 і 2009 гадоў статыстыка разводаў пакуль такая: 4,6 і 3,6%. Для параўнання: з тых, хто ўзяў шлюб у маі 2004-га (гэты месяц, згодна з народнымі павер'ямі, не самы ўдалы для вяселляў), развяліся 25% сямейнікаў. Доля майскіх маладажонаў 2005 года, якія былі разведзены на пачатак 2011-га, — 16,6%.

Магда КРЭПАК, "Мінск-Навіны".

"Мінск-Навіны".

←Ушли во льды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика