У Беларусі цэны на цукар з 12 лютага павышаюцца ў сярэднім на 10 працэнтаў

Источник материала:  

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі №14, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, з 12 лютага гэтага года павышаюцца ў сярэднім на 10 працэнтаў фіксаваныя рознічныя цэны на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальная адпускная цана для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.

Так, рознічная цана на цукар-пясок вагавы складзе Br3,29 тыс. за кг, на расфасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па 1 кг — Br3,6 тыс.

Цяперашняе павышэнне рознічных цэн на цукар ужо другое ў 2011 годзе. Першае павышэнне цэн на цукар праводзілася 26 студзеня і таксама на 10 працэнтаў. З 26 студзеня рознічная цана на цукар-пясок вагавы складала Br2990 за кг, на расфасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па 1 кг — Br3280. Пастанова была прынята па прапанове канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і Міністэрства гандлю ў мэтах кампенсацыі павышэння кошту вытворчасці цукру-пяску і з улікам больш высокіх рознічных цэн на цукар, якія складваюцца ў суседніх дзяржавах. На падставе гэтага рашэння ўнесены адпаведныя змяненні ў пастанову Мінэканомікі ад 30 верасня 2009 года № 157.

←Старый друг лучше новых двух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика