Андрэй Кудзіненка: “Беларусы – гэта брутальныя тыпы”
08.02.2011 16:10
—
Новости Общества
Андрэй Кудзіненка: “Беларусы – гэта брутальныя тыпы”
/"Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Андрэй Кудзіненка, рэжысёр, вядомы фільмамі “Акупацыя. Містэрыі” (2004), ”Масакра” (2010).
– Нарадзіўся ты ў БССР, прычым жыў ва Украіне, інтэрнацыянальная сям’я, вучыўся то там, то там… Калі ты прыблізна пачаў задумвацца, што ў вялікім Савецкім Саюзе з рознымі нацыянальнасцямі ты беларус?
– Я чалавек, які ідзе насупраць ветру. З дзяцінства мне падабалася беларуская эстэтыка. Мне не падабаецца сітуацыя, калі ты аматар Дынама-Кіеў, а ўсе – Дынама-Мінск. Заўжды біліся праз гэта. Кожнае лета праводзіў на Украіне. Мне падавалася, што гэта паўднёвая гісторыя, мне заўжды больш падабалася Украіна. Пасля паехаў вучыцца ў Кіеў, а там сутыкнуўся з такой гісторыяй: ва ўкраінцаў ёсць такая тэма – ты не наш, ты з Беларусі, прыехаў “бульбаш”, мяне так увесь час клікалі. На другім ці трэцім курсе нас цалкам перавялі на ўкраінскую мову выкладання. Пасля я трапіў у Мінск, які не падабаўся мне з дзяцінства. Як ні дзіўна, Мінск я палюбіў дзякуючы дзяўчыне. Я прыехаў на вяселле да сястры, а гэтая дзяўчына мне паспрабавала за адзін дзень паказаць Мінск, і я афігеў. Раней я Мінска не ведаў, для мяне гэта быў жорсткі серы горад. Але калі прыгожая дзяўчына вяла мяне па Мінску, я закахаўся ў гэты горад, яшчэ больш закахаўся ў гэтую дзяўчыну, але лёс нас развёў. Пасля я ўжо прыехаў вучыцца ў Мінск, гэта былі 1990-я гады. Я прыехаў і тут застаўся.
Гэта якраз быў час нацыянальнага ўздыму. У Кіеве ў мяне былі праблемы, таму што я не свой, не ўкраінец, мовы не ведаў. Дарэчы, праз гэтыя праблемы я пасля "ваяваў" з беларускімі нацыяналістамі ў Акадэміі. Я трапіў у асяроддзе цяплічнага заляцання да маладога пакалення, дзе кіравалі "монстры" беларускага кіно – Ганкін, Ігнацьеў, Вінаградаў. Яны, сыходзячы, павдзіліся вельмі далікатна. Атрымалася асяроддзе, савецкае яшчэ. Нам расказвалі, што ў 1960-я гады ўсе музыкі, рэжысёры былі адной кампаніяй, хадзілі ў адныя і тыя ж рэстараны і дзеялі – так нараджалася прыгожае беларускае мастацтва, пасля такога не было. Ну і я заспеў гэтых старыкоў і закахаўся ў іх ва ўсіх, бо яны былі шчадралюбныя, зайздрасць паміж пакаленнямі – гэта ўжо комплексы. Нас білі пад *опу ўверх.
– Што значыць - “быць беларусам”?
– Беларусы творчыя. Бо яны ўбіраюць у сябе ўсё, і толькі на гэтай зямлі маглі з’явіцца такія геніі кінематографа.
Вінаградаў казаў: "З’ехаў з Беларусі, і ўдача ад мяне адвярнулася". Таму што менавіта тут было нешта хуліганскае, творчае. Я не кажу пра талерантнасць, гэта тэрыторыя ўмоўнай свабоды.
Быў чалавек, які пачаў збіраць кадры беларускія пасля вайны, у чалавека была ідэя сабраць, вярнуць сюды ўсіх, хто меў якое-небудзь дачыненне да Беларусі. Ён прыцягнуў сюды кучу людзей.
— Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
– Беларусы не такія талерантныя, як думаюць астатнія, яны падазроныя. У Расіі людзі ставяцца да цябе значна прасцей. Беларусы недаверлівыя, іх трэба "прабіваць", ёсць планка для праверкі. Ёсць і злосныя беларусы. Не трэба лічыць, што беларусы – талерантныя мілыя хлопцы, гэта брутальныя тыпы. У беларусаў ёсць нейкае адчуванне сабранасці перад чужаком.
А з пазітыўных – убіранне культураў. Людзі, калі прыязджаюць, хутка адаптуюцца і робяцца сваімі. У людзей з былых савецкіх рэспублік стварыўся нейкі стэрэатып, я нават супраць часам, да Беларусі асаблівае стаўленне.
— Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус.
– Крэўская унія.
– Апошні падзел Польшчы.
– Паўстанне Каліноўскага.
– Кастрычніцкая рэвалюцыя.
– 1991 год, людзі пачалі і прафукалі ўсё . Шкада, што так добра пачалі і так крыўдна і па-дурному скончылі.
— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
– Для мяне традыцыі – гэта людзі альбо аб’екты. Я не ў кантэксце традыцыяў, накшталт Радуніцы. Але я іх паважаю, мне гэта падабаецца.
— Беларус без ведання мовы — беларус?
– Гэта асабістая справа кожнага. Не будзе нічога добрага, калі цяпер зрабіць беларускую мову адзінай дзяржаўнай – нельга гвалтоўна ўводзіць. За ХХ стагоддзе столькі пераблыталася, асабліва ў СССР, столькі людзей тут змянілася. Чалавек павінен ведаць шмат моваў – чым больш, тым лепш. Я перакладаю тэхнічную літаратуру на беларускую мову.
— Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?
– Беларуская гісторыя – гісторыя назірання, настальгіі. Мне падабаюцца ўкраінцы, асабліва дзяўчаты, тэмпераментныя, а ў нас усё нібы ў дэкадансе.
— Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?
– Я думаю, што гэта будзе культурны вектар. Я спадзяюся на лепшае, на тое, што краіна ўсё ж такі выруліць, і гэта будзе нармальная еўрапейская дзяржава, якая будзе з гонарам і спакоем паводзіць сябе, як нашыя тайскія байцы.
Быць беларусам: Люся Лушчык >>>
Быць беларусам: Вецер Механічны >>>
Быць беларусам: Васіль Стражаў >>>
Быць беларусам: Ігар Сарокін >>>
Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>>
Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>>
Быць беларусам: Алег Латышонак >>>
Быть белорусом: Сергей Фещенко >>>
Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>>
Быть белорусом: Анна Шаркунова >>>
Быть белорусом: Вадим Матулис >>>
Быть белорусом: Инна Афанасьева >>>
Быть белорусом: Василий Коктыш >>>
Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>>
Быть белорусом: Алексей Хлестов >>>
Быть белорусом: Жанна Тройно >>>
Быть белорусом: Юрий Зиссер >>>
Быць беларусам: Ігар Гулюк >>>

Быть белорусом: Виктор Малишевский >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>