Банкрут выйграў тэндар

Источник материала:  

Аршанскім міжраённым аддзелам Упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці заведзена крымінальная справа ў адносінах да дырэктара прыватнага прадпрыемства з Аршанскага раёна.

Як высветлілася, бізнэсмен яшчэ восенню 2008 года ўдзельнічаў у тэндары па закупцы фермерскага абсталявання і пры гэтым утаіў эканамічнае банкруцтва свайго прадпрыемства. Для гэтага прадставіў дакументы аб яго эканамічным стане, якія не адпавядалі рэчаіснасці. На падставе гэтых дакументаў прадпрыемства, якое ўзначальвае прадпрымальнік, было прызнана пераможцам тэндару на пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі на суму каля 125 мільёнаў рублёў. Ужо прайшло больш за два гады, але пастаўшчык свае дагаворныя абавязкі так і не выканаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←«Говорите, министр слушает»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика