Тры дзясяткі маршрутаў будуць працаваць інакш

Источник материала:  

На перыяд правядзення рэканструкцыі сталічнай вуліцы Ціміразева з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па гэтай вуліцы на ўчастках ад Радужнай да Арлоўскай і ад Арлоўскай да вуліцы Сапёраў змяняюцца амаль тры дзясяткі маршрутаў пасажырскага транспарту.

Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", напрыклад, тралейбусны маршрут №21 і аўтобусны №60 зачыняюцца. Рух тралейбусных маршрутаў №№14, 58 арганізуецца па праспекце Пушкіна, вуліцы Арлоўскай, праспекце Пераможцаў, вуліцах Сапёраў і Ціміразева ў абодвух напрамках. Рух аўтобусных маршрутаў №№219, 219А, 225, 227, 414, 419, 419Д, 420, 432 арганізуецца па праспекце Пушкіна, вуліцы Арлоўскай, праспекце Пераможцаў, вуліцах Нарачанскай і Ціміразева ў абодвух накірунках з выкананнем прыпыначных пунктаў "2-е кальцо" па вуліцы Арлоўскай і "Вул. Радужная" па праспекце Пераможцаў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце транспартнага прадпрыемства (mіnsktrans.by).

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Дорога в четыре этажа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика