ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Датэрміновыя выбары прэзідэнта Казахстана пройдуць у красавіку

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прызначыў дату правядзення пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў. Галасаванне адбудзецца 3 красавіка.

Паводле апублікаванага ўказа пра правядзенне выбараў, ураду і Цэнтравыбаркаму Казахстана даручана прыняць неабходныя меры па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным і фінансавым забеспячэнні пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў. Напярэдадні Н. Назарбаеў падпісаў раней прыняты парламентам канстытуцыйны Закон "Пра ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у некаторыя канстытуцыйныя законы Рэспублікі Казахстан", які ўстанаўлівае магчымасць правядзення ў Казахстане пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў.

Крах палітыкі "ўмяшальніцтва"

Актыўнасць польскай дыпламатыі на апошніх беларускіх выбарах скончылася катастрофай. Пра гэта напісаў у артыкуле польскай газеце Rzeczpospolіta кіраўнік партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі. "Польская дыпламатыя сумесна з нямецкай адкрыта падтрымлівала палітычна слабага кандыдата, які да таго ж лічыўся прарасійскім. Няўжо польскі МЗС разлічваў, што на выбарах адбудзецца нейкі цуд?", — задаецца пытаннем польскі палітык, якога цяжка западозрыць у пяшчотных пачуццях да нашай краіны.

Адзначым, гэта першае публічнае прызнанне замежных палітыкаў ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы суверэннай Беларусі. Факты і дакументы пра спробу ўплываць на ход прэзідэнцкіх выбараў з-за мяжы раней прыводзіла ў тым ліку і "Звязда".

Качыньскі прызнаў, што кандыдатаў ад апазіцыі вызначалі не ў Мінску, а ў Варшаве і Берліне. Там жа выбудоўваліся і іх стратэгіі прыходу да ўлады.

Таксама з артыкула вынікае, што спроба наладжвання дыялогу паміж Беларуссю і заходнімі краінамі была шырмай. Насамрэч нашу краіну не збіраліся па-сапраўднаму ўключаць у еўрапейскія працэсы.

"Фінансавая прапанова ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства" не можа вырашыць нават малой часткі фінансавых праблем Беларусі, у нейкай ступені зрабіць яе менш залежнай ад Расіі ці адчувальна мадэрнізаваць інфраструктуру краіны", — піша Качыньскі.

Нягледзячы на тое, што аўтар заклікае суайчыннікаў да санкцый супраць нашай краіны, яго падтрымліваюць далёка не ўсе палякі. У форуме пад артыкулам можна знайсці наступныя цытаты: "Лапы прэч ад Беларусі!", "Беларускі народ бачыць у Лукашэнку больш клопату аб дзяржаўных інтарэсах, чым палякі ў членаў "Грамадзянскай платформы", і таму галасуюць за "бацьку". Ён не знішчае злачынна спадчыну пакаленняў і народнае багацце, як партыйныя лідары ў суседняй дзяржаве". Таксама ў каментарыях адзначаецца, што само з'яўленне артыкула больш звязана не з падзеямі ў Беларусі, а з барацьбой саміх польскіх палітыкаў, палітычных кланаў за месца пад сонцам.

WіkіLеаks: ЗША і Кітай тайна вядуць гонку касмічных узбраенняў

ЗША і Кітай у апошнія гады вядуць гонку касмічных узбраенняў, і амерыканцы настолькі занепакоены прагрэсам суперніка, што нават прыстрашылі ваенным адказам Пекіну, калі ён не спыніцца. Гэта вынікае з тэлеграм Дзярждэпартамента, чарговая порцыя якіх рассакрэчана WіkіLеаks. Іх утрыманне перадае брытанская Thе Dаіlу Tеlеgrарh.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙДзве ядзерныя супердзяржавы перыядычна дэманструюць адна адной сілу, выкарыстоўваючы найбольш складаную і сучасную зброю, і напружанасць паміж імі нарастае, пагражаючы з'яўленнем новага ваеннага фронту. Усё пачалося ў студзені 2007 года, калі Кітай знішчыў ракетай свой стары метэаралагічны спадарожнік, які знаходзіўся на арбіце ў 800 км ад Зямлі.

У Белым доме былі шакіраваны, піша газета. Ракетны ўдар раскрышыў кітайскі спадарожнік на тысячы аскепкаў, якія стварылі на арбіце хаос і пагрозу шматлікім дзейным амерыканскім спадарожнікам, як грамадзянскага, так і ваеннага прызначэння. Каб пазбегнуць іх страты, ЗША яшчэ доўга змянялі курс сваіх апаратаў, адводзячы іх ад сутыкнення з абломкамі.

У лютым 2008 года рушыў услед "адказ" амерыканцаў: ракетай, запушчанай з борта крэйсера ў Ціхім акіяне, яны паразілі ўласны аварыйны спадарожнік-шпіён. Тым самым Вашынгтон даказаў Пекіну, што таксама здольны наносіць дакладныя ўдары па аб'ектах у космасе.

Самая свежая з рассакрэчаных дэпеш была адпраўлена з Дзярждэпартамента ў пасольства ЗША ў Пекіне ў студзені 2010 года, піша газета. У тэлеграме гаварылася, што разведка засякла чарговае "проціспадарожнікавае выпрабаванне" Кітая: адна ракета паспяхова збіла іншую, якая знаходзілася ў 240 км над Зямлёй.

Снежная бура закранула дзве траціны тэрыторыі ЗША

Не меней дзвюх трацін тэрыторыі ЗША пацярпелі ад снежнай буры, піша Thе Lоs Аngеlеs Tіmеs. Гаворка ідзе пра штаты, размешчаныя на Сярэднім Захадзе і ў раёне Вялікіх раўнін. Паводле звестак Thе Nеw Yоrk Tіmеs, увогуле непагадзь закранула каля 30 рэгіёнаў. Ад анамальных маразоў, снегападаў і моцных вятроў у той ці іншай ступені пацярпелі каля 100 мільёнаў чалавек, піша Thе Wаll Strееt Jоurnаl.

Без святла па ўсёй краіне засталіся сотні тысяч жыхароў. У адным толькі Тэхасе ад сетак адключыліся больш за 50 падстанцый. Усяго па краіне была парушана праца 18 буйных электрастанцый, агульная магутнасць якіх складае 9,4 гігавата. Мяркуецца, што халоднае надвор'е будзе захоўвацца яшчэ каля двух тыдняў.

←Дорога в четыре этажа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика