Адліга плюс штармавое папярэджанне па моцным ветры

Источник материала:  

Надвор'е ў выхадныя на тэрыторыі Беларусі будзе вызначацца атмасфернымі франтамі з боку Заходняй Еўропы, якія прынясуць цёплае і вільготнае паветра з Атлантыкі, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу і нядзелю сіноптыкі аб'яўляюць штармавое папярэджанне па ветры. Чакаецца, што 5 лютага на працягу сутак і ўначы 6 лютага паўсюдна, а ўдзень у нядзелю па ўсходзе будзе моцны парывісты вецер 15—20 м/с, па паўднёвым захадзе — ажно да 23 м/с.

На выхадныя часам будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Істотна пацяплее. Удзень у суботу 0—плюс 6, у нядзелю на працягу сутак ад 2 марозу да 4 цяпла. Адліга захаваецца і ў першыя дні наступнага тыдня. У панядзелак уначы ад мінус 4 да плюс 2, удзень — ад мінус 1 на поўначы да 6 цяпла на паўднёвым захадзе.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня ў Беларусь зноў вернецца зіма. Ужо ў сераду на працягу сутак 0—7 марозу, а ў чацвер на працягу сутак мінус 6—13 градусаў, у паўночных раёнах пры праясненнях да 15 марозу. Месцамі невялікі снег.

Сяргей КУРКАЧ.

←Дорога в четыре этажа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика