Zамор'е

Источник материала:  
Cярэдні амерыканец...

Сярэдні амерыканец спажывае ў год 800 грамаў жавальнай гумкі. 50% усёй гумкі пасля трапляе на тратуары, лаўкі ў парках і пад сядзенні ў грамадскім транспарце.

Паводле статыстыкі, падчас чэмпіянату ЗША па амерыканскім футболе сярэдні амерыканскі работнік марнуе на працы на абмеркаванне матчаў 10 хвілін у дзень. Шкода ад нявыкананых абавязкаў складае па краіне больш за 800 мільёнаў долараў.

Сярэдні амерыканец, калі прыходзіць на прыём да лекара, выказвае свае скаргі за 23 секунды. 68% зваротаў да лекараў у Амерыцы так ці інакш звязаны з наяўнасцю лішняй вагі ці курэннем.

У Штатах самая вялікая колькасць рэстаранаў "Макдональдс". На пяцідзесяцігоддзе "Макдоналдс" у Чыкага быў адкрыты самы вялікі рэстаран гэтай фірмы, яго плошча — 2230 метраў.

Аўтамабіляў няма толькі ў 0,2 % амерыканскіх сем'яў. У 82% сем'яў ёсць па дзве машыны — легкавая і мінівэн, якія, як правіла, набыты ў крэдыт.

У кожнай трэцяй амерыканскай сям'і ёсць хатнія жывёлы. Каля 40 тысяч амерыканскіх сем'яў трымаюць у хаце вожыкаў, хоць заолагі гэтага не рэкамендуюць, а ў большасці штатаў трымаць дома вожыка забаронена законам.

У ЗША дзейнічаюць больш за 1100 сатанінскіх сект. У 1987 годзе прэзідэнт ЗША Рэйган публічна прызнаў "важную ролю сатанізму ў сучасным амерыканскім жыцці". У выніку з'явіліся законы, якія пашыраюць правы сатаністаў, у тым ліку пра прыняцце апошніх на дзяржаўную службу.

У ЗША няма афіцыйнай мовы. Англійская мова з'яўляецца афіцыйнай толькі ў некаторых штатах.

Кожны дзень амерыканцы выкідваюць на памыйніцу 20 тысяч тэлевізараў, 150 тысяч тон пакавальных матэрыялаў і 43 тысячы тон ежы.

Толькі 55% амерыканцаў ведаюць, што Сонца — гэта зорка.

 

Уратуйце ад каханай!

Выхадзец з Турцыі, які пражывае ў Германіі, звярнуўся ў паліцыю з просьбай абараніць яго ад... жонкі, якая, як сцвярджае мужчына, памяшаная на сэксе. Небарака, імя якога трымаецца ў сакрэце ад зацікаўленых журналістаў, нават папрасіў паліцэйскіх дазволіць яму застацца пераначаваць ва ўчастку.

Zамор'еМужчына, які звярнуўся да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распавёў, што жанаты ўжо 18 гадоў і за час шлюбу паспеў абзавесціся двума дзецьмі. Але апошнія некалькі гадоў сямейнае жыццё здаецца яму невыносным: жонка проста не дае яму праходу і патрабуе заняцца з ёй сэксам. Мужчына прызнаўся, што ратуецца ад гэтых настойлівых заляцанняў у асобным пакоі — цягам чатырох апошніх гадоў ён спіць асобна ад сваёй другой палавінкі. Стомлены такім станам спраў, неўзабаве мужчына плануе падаць на развод і развітацца са сваёй ненаеднай жонкай.

 

Першы сабака ў краіне

Амерыканскі клуб сабакагадоўлі, які займаецца рэгістрацыяй чыстакроўных сабак, апублікаваў спіс самых папулярных у ЗША парод па выніках 2010 года.

Першае месца ў хіт-парадзе парод заняў лабрадор-рэтрывер. Характэрна, што лабрадор не саступае канкурэнтам верхні радок рэйтынгу АKС ужо дваццаць гадоў запар. На працягу некалькіх апошніх гадоў не змяняецца таксама палажэнне і тых сабак, якія размясціліся на другім і трэцім месцах — услед за лабрадорам у спісе ідзе нямецкая аўчарка, а за ёй — ёркшырскі тэр'ер. Цалкам дзясятка самых папулярных парод па выніках 2010 года выглядае наступным чынам:

1. Лабрадор-рэтрывер, 2. Нямецкая аўчарка, 3. Ёркшырскі тэр'ер, 4. Бігль, 5. Залацісты рэтрывер, 6. Бульдог, 7. Баксёр, 8. Такса, 9. Пудзель, 10. Шы-тцу

Лабрадор-рэтрывер — канадская парода сабак, якая з'яўляецца адной з найбольш папулярных сярод аматараў сабак ва ўсім свеце. Асаблівую прыхільнасць гаспадароў гэтыя чатырохлапыя заваявалі дзякуючы свайму лагоднаму нораву, таварыскасці і здольнасцям да дрэсіроўкі. Акрамя таго, лабрадоры добра ўжываюцца з іншымі жывёламі, у тым ліку з коткамі, што дазваляе трымаць у доме адразу некалькіх братоў меншых.

 

 

 

 

←Исход зимы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика