І патрэніравацца, і адпачыць...

Источник материала:  

Учора на базе 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў адкрыўся спартыўны комплекс. Збудаванне, якое каштавала каля 8 мільярдаў рублёў, уключае гульнявую залу, дзве трэнажорныя залы (з кардыё- і сілавымі трэнажорамі), а таксама залу барацьбы і рукапашнага бою. Адначасова ў спарткомплексе могуць займацца каля 300 ваеннаслужачых. Пасля трэніроўкі можна правесці і аднаўленчыя працэдуры, у прыватнасці, у комплексе знаходзіцца выдатная саўна. Гэта другі спартыўны комплекс унутраных войскаў — аналагічны размешчаны на базе ваеннай часткі 5448.

Тры гады таму спартыўны комплекс быў уключаны ў інвестыцыйную праграму, і дзякуючы падтрымцы адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы яго будаўніцтва было завершана. Натуральна, што перарэзаць чырвоную стужку спартыўнага аб'екта было прапанавана кіраўніку адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Ігару Кудрэвічу.

І патрэніравацца, і адпачыць...

— Першамайскі раён расце і пашыраецца. Адметна, што на тэрыторыі ваеннай часці ствараюцца ўсе ўмовы для быту. Тут павялічваецца колькасць жылых дамоў, вырашаюцца пытанні асабістага складу, у тым ліку і удасканаленне яго фізічнай падрыхтоўкі.. Хоць мы і мірная дзяржава, але, як кажуць, порах трымай сухім...

І патрэніравацца, і адпачыць...

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Валерый Гайдукевіч адзначыў, што ў першую чаргу дзверы новага спарткомплексу адчыненыя для дзяцей ваеннаслужачых, якія жывуць побач. Акрамя ваеннаслужачых часткі 3214, тут будзе займацца нацыянальная жаночая каманда па кікбоксінгу. База дазваляе прымаць спаборніцтвы на высокім узроўні, і найперш, як адзначыў Валерый Гайдукевіч, гэта будуць спаборніцтвы па розных відах спорту сярод ваеннаслужачых.

— Мы маем справу не з лепшай часткай нашага грамадства, ахоўваючы спецкантынгент, перавозячы асуджаных, забяспечваючы ахову судовых пасяджэнняў, ахову грамадскага парадку. Таму фізічныя кандыцыі ў нас на першым месцы, і спартыўны комплекс, які дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы быў уключаны ў інвестыцыйную праграму і пабудаваны, нам вельмі дарэчы.

Алена КРАВЕЦ.

←Исход зимы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика