Сёння — Дзень сурка

Источник материала:  

Дзень сурка (Groundhog Day) — традыцыйнае народнае свята ў Канадзе і ЗША, якое адзначаецца 2 лютага. Лічыцца, што ў гэты дзень трэба назіраць за сурком, які вылазіць са сваёй норкі, каб па яго паводзінах меркаваць аб хуткасці надыходу вясны.

Традыцыі свята Дня сурка выходзяць з глыбокай старажытнасці, гэта сплаў вераванняў індзейцаў, звязаных з жывёламі, і прынесеных еўрапейскімі перасяленцамі прыкмет аб надвор'і. Сэнс свята ў тым, што, абудзіўшыся ад зімовай спячкі, сурок па надвор'і вызначае, ці варта яму яшчэ паспаць колькі тыдняў альбо ўжо час вылазіць з норкі і сустракаць вясну. Калі надвор'е сонечнае і сурок бачыць свой цень, то зіма будзе доўжыцца яшчэ 6 тыдняў — а значыць, канчаткова абуджацца сурку рана. Калі ж надвор'е пахмурнае і свайго ценю сурок не бачыць — значыць, вясна не за гарамі і можна пачаць рыхтавацца да сустрэчы з ёй.

Сёння — Дзень суркаЦікава, што гісторыя ўзнікнення свята мае дачыненне і да хрысціянства. 2 лютага па грыгарыянскім календары хрысціяне Еўропы адзначалі Грамніцы. Ужо тады надвор'е ў гэты дзень лічылі адказным за хуткасць набліжэння вясны. У Паўночнай Амерыцы да гэтага часу папулярная наступная прымаўка: "Калі на Грамніцы ясна і бязвоблачна — быць двум зімам у годзе".

Штогод, 2 лютага, невялікі правінцыяльны гарадок з 10-тысячным насельніцтвам і немілагучнай назвай Punxsutawney, размешчаны ў заходняй частцы амерыканскага штата Пенсільванія, прыцягвае да сябе ўвагу ўсяго свету, бо мясцовыя жыхары абставілі паводзіны сурка ў цэлы рытуал. Намаганнямі рэдактара мясцовай газеты ў 1886 годзе быў створаны Клуб Сурка, пра які хутка даведалася ўся Амерыка, і паступова Дзень сурка стаў нацыянальным святам. Сурка Філа нават узвялі ў ранг Афіцыяльнага нацыянальнага прадказальніка надвор'я. На свята пачалі прыязджаць вядомыя палітыкі і зоркі шоу-бізнэсу. А самі прадказанні сталі агучвацца ў выпусках навін на самых буйных каналах ТБ і радыё краіны. У 1986 годзе сурок Філ атрымаў аўдыенцыю ў тагачаснага прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, для чаго жывёле давялося ехаць у Вашынгтон. З нядаўняга часу цырымонія перамоў з сурком транслюецца ў інтэрнэце, а сам сурок мае некалькі ўласных сайтаў.

Традыцыя перакладаць адказнасць за доўгатэрміновыя прагнозы надвор'я на жывёл пачалася яшчэ ў Старажытным Рыме, дзе 2 лютага адзначаўся Дзень вожыка. Метэаралагічны прагноз у гэты дзень будаваўся на аснове паводзін разбуджанага вожыка, які бачыў ці не бачыў свой цень. Жыхары Заходняй Еўропы захавалі гэтую традыцыю і ў больш познія перыяды. А перасяленцы ў Паўночную Амерыку захапілі яе з сабой. Па той бок акіяна, дзе вожыкі не вадзіліся, роля адказнага метэаролага перайшла да сурка.

Цікава, што ў нас, на Беларусі, ёсць свае прыкметы адносна надвор'я на гэтую дату, цалкам процілеглыя амерыканскім. 2 лютага — Яўхімій. Калі на Яўхімія ў поўдзень ззяе сонца — чакай ранняй вясны. Калі мяцеліца — то снег будзе ісці яшчэ тыдзень.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика