"Сібір" на Прыпяці
02.02.2011
—
Новости Общества
Апошнія прыгатаванні да веснавога сезону ў Мазырскім рачным порце праходзіць ледакол з гучнай назвай "Сібір". Гэта судна прызначана для ломкі лёду і вызвалення водных шляхоў для суднаходства. Ледакол пабудаваны на базе буксіра, які быў спушчаны на ваду 30 год таму. Летась работнікі Рэчыцкага суднарамонтнага завода падарылі яму другое жыццё: адрамантавалі і значна ўзмацнілі абшыўку. Дзякуючы гэтаму судна зможа справіцца з тоўстым лёдам. Дарэчы, ў басейне ракі Прыпяць гэта адзінае судна, здольнае вырашаць праблемы папярэджвання веснавых надзвычайных сітуацый. Таму, хутчэй за ўсё, працы для яго сёлета будзе дастаткова, лічаць у Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.