ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Да двух мільёнаў чалавек вырасла колькасць дэманстрантаў на плошчы Тахрыр у Каіры і прылеглых раёнах.
1 лютага ў сталіцы праводзіўся апазіцыйны "Марш мільёна", удзельнікі якога патрабавалі адстаўкі прэзідэнта краіны Хосні Мубарака. Доступ на плошчу, як і магчымы шлях дэманстрантаў да прэзідэнцкага палаца, кантралявалі вайскоўцы, якія заявілі напярэдадні, што не будуць выкарыстоўваць сілу. Акцыі пратэсту праходзілі і ў іншых частках краіны. На Сінайскім паўвостраве ў маніфестацыях удзельнічалі 250 тысяч чалавек, у Александрыі — 50 тысяч. Частка апазіцыі заяўляе пра гатоўнасць весці перамовы з віцэ-прэзідэнтам Егіпта Амарам Сулейманам. Разам з тым, забаронены ісламісцкі рух "Браты-мусульмане" адмаўляецца ад любых перамоў з Мубаракам і яго ўрадам.
Тры кубкі чаю ў дзень дапамогуць абараніць і захаваць здароўе, запэўнівае Сімон Гібанс, прафесар фітахіміі ў Школе фармакалогіі пры Універсітэце Лондана. Паводле даследаванняў, людзі, якія рэгулярна п'юць чай, радзей маюць пухліны мозгу ці інсульт, а таксама лепш пераносяць інфекцыі.
15-гадовае даследаванне ў Нідэрландах паказала цесную сувязь паміж рэгулярным спажываннем чорнага чаю без малака і зніжэннем рызыкі інсульту. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што флаваноіды (пажыўныя рэчывы з антыаксідантнымі ўласцівасцямі), знойдзеныя ў чорным чаі, спрыялі скарачэнню вытворчасці "дрэннага" халестэрыну, які можа прывесці да звужэння артэрый, павялічваючы верагоднасць інсульту ці сардэчнага прыступу. Флаваноіды таксама паляпшаюць працу крывяносных цельцаў. Чорны чай таксама добры з пункту гледжання паляпшэння канцэнтрацыі. Плюс ён насычаны поліфеноламі, якія тармозяць рост клетак раку. Але асабліва багаты поліфеноламі зялёны чай. Яшчэ ён дапамагае страўнікавай сістэме, стымулюючы скарачэнне мышц кішэчніка, паляпшаючы стан пры запорах, уздуцці жывата, коліках, і спрыяе зніжэнню вагі.