Нагода для вячэрняй сукенкі

Источник материала:  

Для тых, хто яшчэ мае ахвоту адзначаць навагоднія святы, а таксама для тых, хто па нейкіх прычынах застаўся імі незадаволены ці проста не змог адзначыць іх так, як хацелася, пачатак лютага прадастаўляе выдатную магчымасць паўтарыць сустрэчу Новага года. Менавіта 3 лютага наступае Год Труса (Ката) па кітайскім календары. Чым не нагода для арганізацыі цудоўнай вечарыны?

Не сакрэт, што для жанчыны залог удалага свята — яе шыкоўны знешні выгляд. Чым больш зайздросных позіркаў яна на сабе адчуе, тым лепш прайшло мерапрыемства. Таму, каб не сапсаваць сабе настрой, пра ўбор лепш паклапаціцца загадзя.

Нагода для вячэрняй сукенкіБяспройгрышны варыянт — вячэрняя сукенка, паколькі менавіта яна падкрэсліць вашу жаноцкасць. Паколькі ў Год Труса (Ката) актуальнымі будуць белы, жоўты і залаты колеры, то менавіта ім варта аддаць перавагу пры выбары святочнага гардэробу. Выдатна падыдуць тканіны з бляскам ці расшытыя паеткамі і бісерам.

Для моднага сезона 2011 па-ранейшаму актуальна міні. Маладым дзяўчатам з добрай фігурай падыдуць кароткія сукенкі даўжынёй вышэй за калена. Калі сустрэча Новага года намячаецца ў клубе, то кароткая навагодняя сукенка — выдатны варыянт. Можна выбраць навагоднюю сукенку з аборкамі. Жанчыны ў такіх нарадах выглядаюць асабліва рамантычна. Больш за тое, аборкі вельмі худзенькім дзяўчатам дадаюць форм. Яшчэ модная тэндэнцыя, якая перайшла ў спадчыну ад 2010 года, — драпіроўка. Яна дазваляе пераўтварыць жанчыну ў багіню, схаваць недахопы фігуры. Умела падабраныя драпіроўкі выглядаюць шыкоўна.

Аднак дызайнеры вырашылі не абмяжоўваць каляровую гаму навагодніх убораў толькі трыма колерамі. У наступным модным сезоне запатрабаванымі будуць усе адценні чырвонага — барвовы, каралавы, бардо, аранжавы. Чырвоны — гэта колер страсці, цёплы, яскравы і вельмі прывабны для асоб процілеглага полу.

Акрамя таго, у 2011-м актуальнымі будуць колеры мора — блакітны, сіні, колер марской хвалі, бірузовы.

Чорная сукенка, як заўсёды, выратуе пры недахопе часу і крызісе выбару. Чорны колер у модзе заўсёды. І пры гэтым ужо не важна, шыкоўны гэта чорны ўбор ці маленькая сціплая чорная сукенка. Можна дапоўніць яе яркімі аксесуарамі. Галоўнае, каб было зручна і элегантна.

Сукенка на адным плячы — лёгкі святочны і адначасова ўрачысты фасон. Акрамя таго, гэта вельмі сэксуальна. Ідэальны варыянт для сустрэчы Года Труса.

Цяпер некалькі слоў пра аксесуары і макіяж. Упрыгожванні ў Год Труса (Ката) павінны быць металічнымі. Тут галоўнае — не перабраць меры. Паколькі сукенкі з аборкамі, драпіроўкамі і валанамі самадастатковыя, яны не патрабуюць дадатковых аксесуараў. На крайні выпадак можна "задзейнічаць" бранзалеты.

Можны навагодні макіяж — з акцэнтам альбо на вусны, альбо на вочы. Стылісты раяць усё ж аддаць перавагу вачам.

Абавязковая дэталь навагодняй вечарыны — абутак. Модны абутак 2011 — гэта па-ранейшаму танкетка на высокім абцасы, платформа. Усё часцей у новых калекцыях дызайнераў можна сустрэць класічныя модныя туфлі з завостраным носам, розныя варыянты ўпрыгожвання абцаса, шмат шнуроўкі.

Навагоднюю прычоску можна аздобіць з дапамогай гелю з блёсткамі ці металізаванай адценачнай тушы.

Але самае галоўнае ў вечарыне — ваш настрой. Паўтарыце колькі разоў перад люстэркам, што вы — самая абаяльная і прывабная і — наперад, пакараць мужчынскія сэрцы. Прыемнай вам навагодняй вечарыны.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

←Реквием по солдатам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика