"Завіруха 2011", або Дзень пад знакам хаскі

Источник материала:  

Упершыню ў Беларусі, 29 студзеня на тэрыторыі хутара Арлоўшчына прайшлі зімовыя спаборніцтвы па ездавым спорце на сабачых запрэжках.

Сабачыя запрэжкі — адзін з самых надзейных сродкаў перамяшчэння ў суровых зімовых умовах. Таму менавіта на сабаках падарожнікі не адзін раз перасякалі Антарктыку і Грэнландыю. Беларусы без наведвання далёкіх краін таксама змаглі паназіраць, як запрэжка з сабак і каюра (чалавека) на сярэдняй хуткасці каля 20 км/г (а максімальна можна было развіць хуткасць да 35 км/г) праходзяць заснежаную трасу даўжынёй каля шасці кіламетраў. У спаборніцтвах удзел узялі каля сарака спартсменаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі і іх гадаванцы — сібірскія хаскі і лайкі. У рамках спаборніцтваў было прадугледжана некалькі дысцыплінаў: скіджорынг (лыжнік і адзін ці два сабакі), каюры на сабачых запрэжках з двух, трох-чатырох і шасці сабак. І самыя відовішчныя — эстафеты.

"Завіруха 2011",  або Дзень пад знакам хаскі

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі клуб аматараў сабак пароды "Сібірскі хаскі" Беларусі, загарадны клуб "Фестывальны", адміністрацыя Валожынскага раёна і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Валожынскі раён.

←Реквием по солдатам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика