Да нас завітала адліга
Сёння надвор'е ў Беларусі вызначаецца зонай павышанага ціску, паведаміла рэдакцыі дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Людміла Парашчук.
Чакаецца месцамі невялікі снег, удзень мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы будзе 5—11 марозу, удзень — ад мінус 5 да плюс 1 градуса.
А вось у сераду і чацвер праз тэрыторыю Беларусі з боку Заходняй Еўропы пачнуць рухацца атмасферныя франты, якія прынясуць больш цёплае паветра з Атлантыкі. Чакаецца няўстойлівае надвор'е. Часам будзе ісці снег, які, пачынаючы з заходніх раёнаў, паступова ператворыцца ў мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман і галалёд. Пацяплее. Уначы ў сераду 0 — мінус 7, удзень ад мінус 3 да 2 цяпла. У чацвер уначы ад мінус 4 да плюс 1, удзень — 2—3 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ.