Бедны зайка, уцякай!

Источник материала:  

Бедны зайка, уцякай!Вяртаючыся ў дзяцінства, успамінаюцца эпізоды, калі па садах бегалі зайцы, як у наш час каты праз вуліцу. Маладым садам ад зайцоў даставалася: нягледзячы на тое, што прышчэпы абвязвалі саломай ці ядлоўцам, касыя да іх дабіраліся.

У лазовых плятнях ставілі петлі, але я не памятаю, каб хоць адзін заяц на вёсцы ў яе залез. Малыя выходзілі на выган з сабакамі, але мясцовыя бобікі і шарыкі не маглі цягацца з зайцам, які стралой імчаў па снежным шарпаку, а сабакі ўсё больш адставалі....

Паляўнічы ў тыя часы за выхад лёгка мог здабыць двух зайцоў. Тады не трэба было мець ліцэнзію, хадзілі без белых маскхалатаў, і на стрэльбах не было аптычных прыцэлаў... Сёння ўсё інакш.

У выхадныя супрацоўнікі Ганцавіцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выехалі сачыць за парадкам на сваёй тэрыторыі. Ужо з раніцы на вочы інспектараў пачалі трапляцца паляўнічыя, якія накіроўваліся ў бок лесу.

Праверылі дакументы ў хлопца, які ехаў на матацыкле. Усё ў парадку, і ліцэнзія ёсць на зайца. Каля в. Макава спынілі грузавік, пад брызентам якога знаходзілася пяць ганчакоў. Аказалася, што і гаспадары гэтых сабак вырашылі падстрэліць русака ці беляка — хто трапіць на мушку. Ліцэнзія на руках.

Бедны зайка, уцякай!А вось у лесе пайшлі на дымок і ледзьве не затрымалі браканьера. Але той кінуў здабычу — зайчыка-беляка і кінуўся ад вогнішча ў лес. Яго напарнік, які не меў стрэльбы, але быў з ганчаком, застаўся на месцы. На мужчыну і склалі пратакол, бо хадзіць па лесе з паляўнічым сабакам — гэта тое самае, што і з дубальтоўкай. Штраф — ад 350 тысяч рублёў, але памер яго вызначыць суд.

Выходзіць, што заяц сёння ў паляўнічых — самы папулярны звер.

Сітуацыю растлумачыў начальнік Ганцавіцкай міжрайінспекцыі Міхаіл Пішч:

— На зайца ліцэнзію атрымаць найпрасцей. Можна і на дзіка, але там ёсць агаворкі... Бяруць на таго звера, на якога дазволена паляванне.

— Але мяне трывожыць сумненне. Вось чалавек узяў ліцэнзію на зайца, а сабакі паднялі дзіка ці, крый божа, лася, няўжо наш паляўнічы будзе з усмешкай праводзіць яго вачыма?

Бедны зайка, уцякай!— Мы ведаем нашага паляўнічага. Часта, калі ўбачыць здабычу, ён забывае пра закон. Вось 2 студзеня затрымалі такога. Меў ліцэнзію на зайца, а застрэліў казулю. Цяпер на яго завялі крымінальную справу.

— Міхаіл Васільевіч, у вас не выклікалі падазрэнне паляўнічыя, якія ехалі на зайца на грузавіку?

— Дакументы ў іх былі ў парадку. Была думка праверыць той грузавік, калі будуць вяртацца з палявання, але ўвагу адцягнулі іншыя справы.

— Якія праблемы найбольш даймаюць інспекцыю?

— Пытанні палявання — выявіць факт парушэння закона можна, а вось даказаць — цяжка.

Каго б ні стралялі тыя паляўнічыя, але зайцу вушы трэба трымаць тарчма — ліцэнзія на яго выпісана.

Сымон Свістуновіч. Фота Паўла Свістуновіча.

←Тенденции прокурорского надзора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика