АБЗАЦ

Источник материала:  

Амаль 1,7 тыс. мінчан звярнуліся ў аддзелы ЗАГС па дазвол на змяненне свайго імя. Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама летась разгледзела 1696 матэрыялаў ад жыхароў сталіцы па пытаннях змянення імя, прозвішча альбо імя па бацьку. Гэта на 83 больш, чым летась.

Лазневы чэмпіянат "Славутыя Полацкія лазні" 29 студзеня ў другі раз пройдзе ў Полацкім раёне. Месцам сустрэчы аматараў гарачай пары і добрага веніка стане аграсядзіба ў вёсцы Уладычына.

У Віцебску супрацоўнікі МНС учора раніцай эвакуіравалі 47 навучэнцаў аўташколы з-за пажару. Загарэлася на першым паверсе будынка, верхнія паверхі якога арандуе аўташкола. Падчас НЗ навучэнцы былі на занятках, яны і паведамілі аб пажары. Будучых кіроўцаў эвакуіравалі, агонь патушылі. Як мяркуецца, яго прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі.

У Бельгіі выпеклі самую высокую ў свеце "вежу" з бліноў. Кандытар з горада Сінт-Каталіжнэ-Вавер устанавіў новы сусветны рэкорд па выпяканні бліноў. Вышыня яго бліннай "вежы" склала 77 см, што на 3 см перавышае папярэдні рэкорд. Для выпякання 203 бліноў кандытару спатрэбілася 24 кг цеста.   ПОЎНЫ АБЗАЦ     Створана пральная машына для катоў і сабак. У такійскім заамаркеце "Шчаслівая Хонда" ўсталяваны незвычайны аўтамат, у якім заўсёды можна памыць свайго хатняга выхаванца. Паслуга ўключае ў сябе апрацоўку шампунем супраць блох, паласканне і сушку. Пральная машына для жывёлак карыстаецца вялізнай папулярнасцю, паколькі кошт памыўкі складае ўсяго $5,4, у той час як за такую ж аперацыю ў сабачых салонах прыгажосці бяруць больш за $30. Уладальнік заамаркета Нака Хонда прызнаўся, што пасля таго, як ён памыў у машынцы свайго ёркшырскага тэр'ера Бенджы, той некалькі дзён нічога не еў і быў у шоку, аднак пасля некалькіх працэдур прывык і цяпер зусім не баіцца мыцца ў агрэгаце.

 

 

←Тенденции прокурорского надзора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика