Анархісты застануцца пад вартай як мінімум да сакавіка
23.01.2011 12:02
—
Новости Общества
Анархісты застануцца пад вартай як мінімум да сакавіка
Наша Ніва Тэрмін знаходжання пад вартай чатырох арыштаваных увосень сацыяльных актывістаў падоўжаны.Мікалая Дзядок застанецца пад вартай да 6 сакавіка, а тэрмін следства па ягонай справе працягнуты да 9 красавіка. Ігару Аліневічу, Максіму Веткіну і Аляксандру Францкевічу тэрмін утрымання падоўжаны да красавіка.
Чакаецца, што справа ўсіх чатырох затрыманых пяройдзе ў стадыю азнаямлення з матэрыяламі ўжо ў канцы гэтага месяца.
Нагадаем, іх падазраюць у выбуху на тэрыторыі расійскай амбасады.