Жэстачайшэ: Севярынец «заклікае» закідваць АМОН камянямі
Праўда, спачатку публікуюцца працяглыя інструкцыі па перавозе грошай праз мяжу. Няясна, чые і кім сфармуляваныя.
Як і ў першай частцы артыкула, у другой так і не публікуецца звестак, адкуль жа кампанія «Гавары праўду» атрымала першаснае фінансаванне — гэтая тэма пакрытая моракам. Між тым гэта дзіўная фігура змаўчання для такога матэрыялу, які прэтэндуе на расследаванне.
Затое істотная частка другога выпуску артыкула прысвечана паводзінам заходніх дыпламатаў у часе выбараў. Праводзіцца думка, што пасол Швецыі Стэфан Эрыксан браў асабліва актыўны ўдзел у падзеях.
Прыводзіцца кароткая храналогія падзей на Плошчы 19 снежня, некалькі ўрыўкаў з падслуханых тэлефонных размоваў ці таго, што выдаецца за такія размовы.
Вось прыклад такіх размоваў, якія выглядаюць абсалютна непраўдападобнымі: «Непосредственно накануне акции протеста П.Северинец в общении с активистами БХД и МФ настойчиво требовал прибыть на акцию «площадь» с ломиками, чтобы «выковыривать плитку и забрасывать ОМОН».
Гаворыцца, што з Украіны нібыта спрабавалі везці нажы, а з Літвы — 7000 доз наркотыкаў.
Урэшце, публікуецца спіс «удзельнікаў беспарадкаў».
Папярэдняя публікацыя ўтрымлівала шэраг адкравенных фальшывак. Напрыклад, чэрвеньскі праект ценевага ўрада БХД выдаваўся за міфічны «ўрад нацыянальнага выратавання».
МБ