Віцебск. Дапыталі Кузняцова

Источник материала:  
15.01.2011 14:48 — Новости Общества

Аляксандра Кyзьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў службовую машыну. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося.

Дзяўчына, якая назвалася Марынай, сказала па тэлефоне, што невядомыя асобы выцягнулі Аляксандра Кузьняцова з ягонай машыны, павалілі на сьнег, а потым зацягнулі ў іншую машыну. Гэта адбылося каля 10-й раніцы.

Блізка паўдня актывіст ужо быў даступны па мабільным тэлефоне і распавёў пра некаторыя акалічнасьці здарэньня. Як высьветлілася, супрацоўнікі КДБ, якія абралі такі спосаб затрыманьня, завезьлі яго ў абласную ўправу і дапыталі пра падзеі 19 сьнежня ў Менску.

Аляксандар Кузьняцоў даў падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, і таму падрабязнасьцяў допыту не распавядаў. Зазначыў толькі, што на падставе артыкула 27 Канстытуцыі ён адмовіўся сьведчыць супраць сябе, і проста не адказваў на многія пытаньні.

Актывіст згадаў таксама, што каля тыдня таму яму патэлефанавалі з Першамайскага райаддзелy міліцыі і запрасілі на размову пра менскую акцыю 19 сьнежня. Але Аляксандар Кузьняцоў адмовіўся ісьці, пакуль не дашлюць афіцыйную позву. Позвы ён так і не атрымаў.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←Заслуженному отдыху пенсионеры предпочитают трудовую вахту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика