Як засцерагчы абутак ад прамакання і згубнага ўздзеяння солі?

Источник материала:  
15.01.2011 10:51 — Новости Общества

Як засцерагчы абутак ад прамакання і згубнага ўздзеяння солі?

Звязда Суровае выпрабаванне вытрымлівае наш абутак зімой, калі тратуары і дарогі пакрываюцца снежна-салявым месівам. Як засцерагчы яго ад прамакання і згубнага ўздзеяння солі?

Пры вырабе абутку на яго паверхню наносіцца спецыяльны ахоўны лак. Аднак трымаецца ён у экстрэмальных умовах гарадской зімы ўсяго каля двух-трох тыдняў. Затым абутак пачынае прапускаць вільгаць, і калі яго не даглядаць, то праслужыць ён нядоўга.

Спачатку ачысціце абутак ад бруду, а калі на ім ёсць сляды солі, адмыйце яе цёплай вадой з мылам і прасушыце пры пакаёвай тэмпературы, унутр напхайце паперы. Затым на сухую паверхню чаравікаў ці ботаў нанясіце які-небудзь тлушчавы састаў. Лепш за ўсё выкарыстоўваць спецыяльныя сродкі з сіліконам, але можна абысціся і звычайным крэмам для рук. Далей абутак яшчэ раз прасушыце на працягу 30 хвілін і толькі пасля гэтага змажце яго тонкім слоем ваксы. Пачакайце яшчэ хвілін 20, пакуль вакса высахне, і старанна адпаліруйце. Зранку, перад тым, як выйсці на вуліцу, абутак трэба дадаткова пачысціць сродкам з сіліконам.

Памятайце: самая высокая канцэнтрацыя рэагентаў на абочынах дарог, таму больш за ўсё "пакутуе" абутак аўтааматараў, якія, выходзячы з машыны, адразу ступаюць на абочыну ці край тратуара.
←Прокуратура Минска установила, что право на защиту задержанных по делу о 19 декабря не нарушается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика