Акцыя салідарнасці з «Аўтарадыё»

Источник материала:  
14.01.2011 09:10 — Новости Общества

«Малады Фронт» прапануе зладзіць у знак салідарнасці з радыёстанцыяй, рашэнне пра закрыццё якой прыняла Рэспубліканская камісія па тэлебачанні й радыёвяшчанні, «дыстанцыйную адзінкавую акцыю «Сто крокаў да свабоды!»

«У пятніцу кожны з Вас вывешвае на сваім пад’ездзе, у ліфце, на працоўным месцы — дзе заўгодна — плакат з надпісамі „Я салідарны з Аўтарадыё“, „Вярніце Аўтарадыё!“ і г.д.», — прапануецца на сайце МФ.

Арганізатары разлічваюць, што ў акцыі возьме ўдзел не менш за сто чалавек.

Фотаздымкі ці проста допісы пра ўдзел у акцыі прапануецца дасылаць на скрыню press.mfront@gmail.com і на іншыя незалежныя сайты.

Падзяліцца навіной: 
СМ

←13 января прошли обыски и допросы в КГБ граждан Республики Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика