Ператрус у Радыёна Бязлюдава: канфіскавалі нават зборнік вершаў Някляева
«Я яшчэ спаў, — расказвае спадар Бязлюдаў. — Дзверы адчыніў бацька. Яны былі ў штацкім, прадставіліся супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС і прад’явілі дакументы на ператрус. У якасці панятых паклікалі двух маіх суседзяў. У першым пакоі яны ўбачылі кампутар, папрасілі яго выключыць, пасля чаго апячаталі сістэмны блок. Разам з кампутарам канфіскавалі пяць шалікаў „За Някляева“, а таксама зборнік ягоных вершаў. Забралі пару дыскаў, але, напрыклад, дыскі не падпісаныя кранаць не сталі, затое забралі дыск для падрыхтоўкі да экзамену ў ДАІ — убачылі слова ДАІ на вокладцы. Канфіскавалі таксама тэчку з фота Някляева на вокладцы (прычым, пустую), а таксама
АС