Ператрусы ў актывістаў АГП Сяргея Клюева і Паўла Ялавіка
14.01.2011 16:38
—
Новости Общества
14 студзеня адбыўся ператрус у кватэры актывіста моладзевага крыла АГП Сяргея Клюева. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным.
Як паведаміў Клюеў, у выніку ператрусу ў яго быў канфіскаваны мабільны тэлефон.
Сяргей Клюеў з’яўляецца падазраваным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.
Таксама раніцай 14 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры моладзевага актывіста Паўла Ялавіка.
Былі канфіскаваныя каля 300 газет «Новы Час», налепкі «Выбірай» за 2001 год. Пасля Паўла павезлі на допыт ва Упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.
Падзяліцца навіной:
belaruspartisan.org
belaruspartisan.org