Затрыманы Кастусь Жукоўскі

Источник материала:  
13.01.2011 12:34 — Новости Общества

Сёння быў затрыманы гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Супрацоўнікі міліцыі склалі на яго пратакол за дробнае хуліганства. Зараз мае адбыцца суд.

Як паведаміў Жукоўскі, ля будынка КДБ ён чакаў сваіх сяброў, якіх выклікалі на допыт супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі. «Я быў з відэакамерай і здымаў помнік Феліксу Дзяржынскаму. Да мяне падышлі невядомыя, якія не прадставіліся, верагодна, супрацоўнікі спецслужбаў, і забаранілі мне здымаць, а таксама сталі пагражаць, а затым затрымалі. Я выклікаў міліцыю, каб яна мяне абараніла. У выніку мяне завезлі ў апорны пункт», — пракаментаваў актывіст.

На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Верагодна, з апорнага пункта міліцыі Жукоўскага адвязуць у суд.

Тым часам ва УКДБ працягваюцца апытанні актывістаў апазіцыі. Сёння ва УКДБ былі выкліканы гамяльчане, якія ўдзельнічалі ў зборы подпісаў за Андрэя Саннікава, а таксама лідар абласной арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП Віктар Казлоў і актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Сяргей Дварэцкі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В Гомеле активиста оппозиции обвинили в хулиганстве за съемки памятника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика