Амбасадар Папкоў: Не выключана, што 19 снежня ў Лукашэнкі не вытрымалі нервы

Источник материала:  
13.01.2011 20:52 — Новости Общества
Амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў на пасяджэнні камісіі Сейма Латвіі па замежных справах выказаў свае версіі наконт разгону мітынгу ў Мінску 19 снежня, паведамляе DELFI.

На яго думку,

падзеі на плошчы Незалежнасці маглі быць вынікам правакацыі з боку Расіі.

Іншая версія — супярэчнасці ў беларускай палітычнай эліце паміж памяркоўнай групай пад кіраўніцтвам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Макея і сілавымі структурамі.

Не выключае Папкоў і таго, што «ў Лукашэнкі не вытрывалі нервы».

Кажучы пра рэакцыю Еўрасаюза, дыпламат назваў неэфектыўным інструмент ўвядзення эканамічных санкцый. Ён лічыць, што варта паспрабаваць дэмакратызаваць беларускае грамадства пры дапамозе палягчэння візавага рэжыму і магчымасцяў для атрымання адукацыі.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё
←Андрэй Мікалаеў — яшчэ адзін падазраваны па справе аб «масавых беспарадках»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика