Праваабаронцы маюць звесткі аб 29 абвінавачаных па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках»
Астатнія 24 абвінавачаныя па справе — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі:
— Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча;
— Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава;
— Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева;
— Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева;
— Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі;
— Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава;
— Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука;
— Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука;
— Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі;
— Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча;
— Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі;
— Аляксандр Атрошчанкаў,
— Анатоль Паўлаў, кіраўнік выбарчага штаба Раманчука;
— Анастасія Палажанка, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт»;
— Наталля Радзіна, рэдактар
— Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага;
— Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева;
— Ірына Халіп, карэспандэнт расійскай «Новой газеты», жонка Андрэя Саннікава;
— Арцём Брэвус, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў быў затрыманы праз паўгадзіны ў рамках крымінальнай справы. Абвінавачанне прад’яўлена 5 студзеня;
— Іван Гапонаў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў быў затрыманы праз гадзіну ў рамках крымінальнай справы. Абвінавачанне прад’яўлена 5 студзеня;
— Уладзімір Лобан, удзельнік акцыі 19 снежня, адбыў
— Дзмітрый Мядзведзь, пасля адбыцця
— Андрэй Федаркевіч, удзельнік акцыі, пад вартай;
— Уладзімір Хамічэнка, адбыў
10 студзеня аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама распаўсюдзіў інфармацыю, што ў рамках расследавання справы, якая была распачатая па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўстаноўленыя звыш 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Паводле звестак ГУУС, абвінавачанне прад’яўлена 31 чалавеку.
11 студзеня «Міжнародная амністыя» заявіла аб прызнанні 16 арыштаваных вязнямі сумлення.
БелаПАН