У Беларусі з сённяшняга вечара ўладальнікі начных клубаў могуць быць аштрафаваныя, калі пасля
22-й гадзіне ва ўстанове будуць знаходзіцца непаўналетнія.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Гэта звязана з тым, што сёння ўступае ў сілу новае палажэнне КаАП — ст.17.12 «Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўналетніх». За парушэнне гэтага артыкула індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (гаспадарам установаў) пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў (адна базавая роўная Br35 тыс.). Як растлумачылі ў ведамстве, раней правілы правядзення забаўляльных мерапрыемстваў, зацверджаныя Саўмінам, таксама забаранялі знаходжанне непаўналетніх на дыскатэцы пасля 22-й, але фінансавага пакарання за гэта прадугледжана не было.
У сваю чаргу ва УУС Мінаблвыканкама паведамілі, што ў сувязі з гэтым новаўвядзеннем у найбліжэйшыя выходныя міліцыя арганізуе масавыя праверкі культурна-забаўляльных установаў усіх формаў уласнасці.