Эштан — Мартынаву: Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ

Источник материала:  
12.01.2011 17:30 — Новости Общества
Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ у адносінах да беларускіх уладаў у сувязі з «масавымі арыштамі і пераследам прадстаўнікоў грамадскай супольнасці ў перыяд пасля выбараў».

Пра гэта заявіла сёння вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан падчас сустрэчы ў Брусэлі з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

«Высокі прадстаўнік нагадала міністру Мартынаву, што ЕС разглядае адпаведныя захады ў адказ на поствыбарныя падзеі з тым, каб ўхваліць іх на Савеце замежных справаў 31 студзеня 2011 года», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Эштан.

Эштан заклікала да «неадкладнага вызвалення асобаў, затрыманых па палітычных матывах, і да неадкладнага спынення пераследу апазіцыі, дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў грамадскай супольнасці».

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Россия передала Польше окончательный отчет по результатам расследования авиакатастрофы под Смоленском — 60 томов с документами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика