Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Кастусёва на вынікі выбараў

Источник материала:  
11.01.2011 12:14 — Новости Общества
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў зварот экс-кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва перагледзець рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў. У адказе, які палітык атрымаў сёньня, гаворыцца, што падставаў узбуджаць справу супраць ЦВК няма.

Кастусёў: «Тое, што напісана ў адказе, наўрад ці могуць патлумачыць самі судзьдзі. З аднаго боку — прызнаецца, што абскардзіць вынікі выбараў можна празь Вярхоўны суд на працягу дзесяці дзён ад дня выбараў. Гэтым правам валодаюць кандыдаты ў прэзыдэнты. А ў наступным сказе гаворыцца, што абскарджаньне ў судовым парадку вынікаў выбараў дзейным заканадаўствам не прадугледжанае. Мне падаецца, што суд проста выканаў працэдуру, бо зварот да яго быў ад кандыдата ў прэзыдэнты. Адказ мной чаканы. На мой зварот ужо й камэнтары былі, таго ж Лазавіка. Ён казаў тое, што цяпер падпісала судзьдзя Жукоўская».

Рыгор Кастусёў зьвярнуўся да Вярхоўнага суду пасьля скаргі на вынікі выбараў, якую не задаволіла Цэнтральная выбарчая камісія. У заяве, якую палітык даслаў у суд, утрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Мясникович: В Беларуси не будет массовых увольнений и всплеска безработицы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика