Міхалевіча вярнулі назад у СІЗА КДБ
Калі з іншымі кандыдатамі існуе хоць нейкая яснасць, то сляды Алеся Міхалевіча на пэўны час зусім зугбіліся.
Яшчэ перад Раством яго быццам бы перавялі ў СІЗА на Валадарскую. Чаму туды? Няясна. Магчыма, кадэбістаў ён перастаў цікавіць. Або каб запалохаць. Яшчэ кандыдату адмовілі ў спатканні з жонкай Міланай.
Тым не менш, ужо праз пару дзён Міхалевіча зноў некуды перавялі. Але не сказалі, куды менавіта. Цэлы панядзелак і аўторак жонка палітыка і яго адвакат шукалі мужа ў розных турмах. Нарэшце знайшлі — ізноў у СІЗА КДБ.
Цікава,
калі «віну» іншых кандыдатаў на БТ неяк растлумачылі, то пра Міхалевіча абсалютна адмаўчаліся. Нібыта і не арыштаваны такі палітык.Выглядае, што Міхалевіч адмовіўся «супрацоўнічаць» са следствам, пісаць «пакаянне» на імя Лукашэнкі, за што і атрымаў пакаранне.
Міхалевіч нават не заклікаў на Плошчу ў сваіх тэлевыступах і не выступаў з трыбуны Плошчы, і, тым не менш, сядзіць. Выглядае, проста за тое, што ён апазіцыйны.
Нялёгка прыходзіцца ягонай жонцы Мілане, у якой двое дзяцей, прычым меншай дачцэ ўсяго годзік.Мікола Бугай