Казулін спадзяецца, што Еўрапарламент прыме «жорсткую рэзалюцыю па Беларусі з рэальнай ацэнкай сітуацыі»

Источник материала:  
11.01.2011 17:28 — Новости Общества
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2006 года Аляксандр Казулін на сустрэчы з журналістамі ў Берліне 11 студзеня выказаў надзею, што Еўрапарламент прыме «жорсткую рэзалюцыю па Беларусі з рэальнай ацэнкай сітуацыі».

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл наведваюць еўрапейскія сталіцы, дзе сустракаюцца з журналістамі, каб даць сваю ацэнку сітуацыі ў Беларусі, а таксама праводзяць закрытыя кансультацыі з прадстаўнікамі ўрадаў і парламентаў. Беларускія апазіцыянеры ўжо наведалі Варшаву, у Вільні і Празе, у прыватнасці, сустрэліся з міністрамі замежных спраў Літвы і Чэхіі. Пасля Берліна дэлегацыя накіруецца ў Брусель. Паездка арганізавана Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю.

Нагадаем, 12 студзеня плануецца дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі, якая пройдзе ў Бруселі падчас пасяджэння камітэта па замежных справах Еўрапарламента. Адказваючы на пытанне прадстаўніка МЗС Германіі, адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін выказаў надзею, што слуханні па Беларусі пройдуць таксама ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. «Савет Еўропы таксама павінен даць зразумець беларускім уладам, што з такой палітыкай няма чаго разлічваць на аднаўленне статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ», — сказаў ён.

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл крытыкавалі сітуацыю ў Беларусі і заклікалі Еўрасаюз аказаць міжнародную кансалідаваную падтрымку.

У прэс-канферэнцыі ў Берліне таксама бралі ўдзел былы старшыня Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, кіраўнік мінскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Ева Някляева і адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Падзяліцца навіной: 
Марына Рахлей, БелаПАН

←В квартире члена инициативной группы Некляева прошел обыск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика