Пракаповіч раіць грамадзянам вярнуць валюту ў банк
Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 11 студзеня падчас планавай справаздачы Аляксандру Лукашэнку.
«Летась мы прадалі на чыстай аснове насельніцтву 1,5 млрд. долараў.Гэтыя грошы пайшлі з золатавалютных рэзерваў, і яны фактычна ляжаць у насельніцтва дома, замест таго каб працаваць на рэспубліку, на эканоміку», — прыводзіць словы Пракаповіча па выніках даклада
За 2010 год міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, скараціліся на 11% да 5 млрд 30,7 млн долараў. Гэта толькі афіцыйныя звесткі. Незалежныя эканамісты не выключаюць, што гэтая лічба можа ўжо быць ніжэйшай за 5 млрд. Пры гэтым планавалася, што за 2010 год яны, наадварот, узрастуць — на 0,5–1,83 млрд долараў.
Пракаповіч заклікаў людзей верыць беларускім банкам.
«Я хацеў бы параіць грамадзянам, якія захоўваюць грошы дома, не мае значэння, у беларускіх рублях ці ў іншай валюце, прынесці іх у банк.Ён нагадаў, што да канца 2015 года стаіць задача — выйсці на сярэдні ўзровень зарплаты не менш чым 3 млн. рублёў. Гэта «вельмі складаная задача, якая патрабуе намагання ўсіх грамадзян», падкрэсліў Пракаповіч.
Мікола Бугай