Сваякоў вязняў СІЗА КДБ прыняў папскі нунцый

Источник материала:  
11.01.2011 17:52 — Новости Общества
Актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі новых беларускіх палітвязьняў, сустрэліся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Марцінам Відавічам.

Дыпляматычнаму прадстаўніку Ватыкану яны перадалі зварот да папы рымскага з просьбай аб малітве і спрыяньні ў справе вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

Да арцыбіскупа Марціна Відавіча сваякі зьняволеных патрапілі з другой спробы. На пачатку сустрэчы высьветлілі непаразуменьні, якія здарыліся з тэхнічных прычын, а затым адбылася працяглая гутарка, паведаміла адна з удзельніц сустрэчы, жонка зьняволенага Зьмітра Бандарэнкі Вольга:

«Мы гутарылі каля дзьвюх гадзін, і гэта была вельмі добрая гутарка. Мы распавялі пра ўсе праблемы, зь якімі сутыкнуліся. Я, праўда, моцна нэрвавалася і паплакала нават, хоць апошнім часам ня плакала ўвогуле. Таксама перадалі ліст да папы, дзе напісалі пра падзеі 19 сьнежня і пра зьняволеных. Прасілі ягонай дапамогі і малітвы. Нунцый нас дабраславіў, каб у нашых сем’ях усё было добра».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Кира Пластинина создала коллекцию совместно с Линдси Лохан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика