Судовыя магчымасці вызваліць Някляева вычарпаныя

Источник материала:  
11.01.2011 18:06 — Новости Общества

Менскі гарадзкі суд адмовіўся зьмяніць меру стрыманьня абвінавачанаму ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» экс-кандыдату ў прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву. Адвакат палітыка Ўладзімер Букштынаў удакладніў, што

суд пакінуў Някляева пад арыштам, рашэньне абскарджаньню не падлягае.

6 студзеня суд Цэнтральнага раёну Менску гэтаксама пакінуў былога прэтэндэнта на вышэйшую пасаду пад вартай. У адваката быў адзін дзень, каб абскардзіць рашэньне згаданага суду ў вышэйшай інстанцыі — Менскім гарадзкім судзе. Аднак цяпер працэдура абскарджаньня вычарпаная, і Ўладзімер Някляеў застаецца ў сьледчым ізалятары КДБ — нягледзячы на тое, што пры канцы мінулага году ў яго здарыўся гіпэртанічны крыз.

Спадар Букштынаў заявіў, што ўсё ж выкарыстае ўсе магчымыя варыянты і накіруе скаргу ў Генэральную пракуратуру Беларусі.

Уладзімер Някляеў разам з трыма дзясяткамі актывістамі апазыцыі абвінавачваецца ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Прад'яўлена абвінавачванне У.Лобану

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика