У Гомелі разгарнулася паляванне на ведзьмаў

Источник материала:  
11.01.2011 22:53 — Новости Общества
Супрацоўнікі КДБ 11 студзеня правялі вобыск у доме гомельскай журналісткі члена Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысы Шчыраковай, якая супрацоўнічае з шэрагам недзяржаўных СМІ.

Як паведаміла Шчыракова, падчас вобыску былі канфіскаваны два стацыянарныя камп’ютары, ноўтбук, дыктафон, запісныя кніжкі, прыкладна 150 DVD. «Забралі нават клавіятуры, камп’ютарныя мышкі, MP4-плэеры — выносілі ўсё. Якім доказам якога злачынства можа быць камп’ютарная мыш і клавіятура?» — сказала журналістка.

Паводле яе слоў, вобыск праводзілі супрацоўнікі КДБ Юрый Казарэз, Генадзь Белкавец, Уладзімір Дубінін і Міхаіл Астапенка на падставе пастановы пракуратуры Мінска ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня.

«Якое дачыненне да мяне маюць падзеі ў Мінску, калі я там не была? Я асвятляла выбарчую кампанію, сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з гамяльчанамі. Гэты вобыск — помста мне за прафесійную дзейнасць, запалохванне», — лічыць Шчыракова.

Журналістку выклікаюць 12 студзеня на допыт ва УКДБ. На гэты дзень прызначаны допыты шматлікіх дэмакратычных актывістаў Гомеля. У прыватнасці, у КДБ выкліканы старшыня абласной арганізацыі руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, мясцовы лідар незалежнага прафсаюза Віктар Казлоў, актывісты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Арцём Хмяльніцкі і Алесь Сівакоў.

11 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі таксама вобыск у актывіста БХД Юрыя Клімовіча. На мінулых выбарах ён быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Падчас вобыску ў Клімовіча забралі камп’ютар, друкаваную прадукцыю, у прыватнасці агітацыйныя ўлёткі Рымашэўскага. 18 снежня Клімовіч быў затрыманы ў Гомелі супрацоўнікамі міліцыі, абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы і пакараны 15-сутачным арыштам. Увесь тэрмін ён трымаў галадоўку.

Юрый Клімовіч — сын палітычнага вязня Рыгора Клімовіча, аднаго з кіраўнікоў Нарыльскага паўстання ў 1953 годзе, аўтара гімна паўсталых зняволеных «Не страшныя нам тыранствы бальшавізму», кнігі «Канец Гарлага», актыўнага ўдзельніка антысавецкага супраціўлення.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←Майкл Дуглас победил рак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика