У Мінскай вобласці ладзяць Калядныя забавы

Источник материала:  

Пра гэта БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Святлана Баранок.

Вялікую праграму 13 студзеня падрыхтаваў Барысаўскі раён: калядныя прадстаўленні тут пройдуць у чатырох сельскіх населеных пунктах (Нова-Янчына, Вяляцічы, Мётча, Карсакавічы). У Любанскім (Закальнае, Дарасіна, Ляхаўка) і Бярэзінскім (Навіны, Чыжаха, Дзмітравічы, Міхалева, Любушаны) раёнах у гэты дзень правядуць абрад "Шчодрык".

Народны абрад "Калядныя цары" (ён унесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая мае патрэбу ў тэрміновай ахове) правядуць на Шчодры вечар жыхары вёскі Семежава Капыльскага раёна. Асаблівасць каляднага свята ў тым, што сустракаецца яно толькі ў вёсцы Семежава. У абрадзе ўдзельнічаюць маладыя мужчыны і юнакі, так званыя "цары", апранутыя ў спецыяльныя касцюмы (белыя штаны і кашулі). Працэсія цароў на Шчодры вечар наведвае дамы вяскоўцаў і разыгрывае драму "Цар Максіміліян". Завяршаецца прадстаўленне традыцыйным віншаваннем гаспадароў дома і адорваннем удзельнікаў абраду. З надыходам цемры цары запальваюць факелы, што надае дзейству асаблівую відовішчнасць.

19 студзеня на возеры ў Капылі правядуць абрадавае свята "Хрышчэнне". Завершыць калядныя святкаванні 21 студзеня традыцыйны абрад "Цягнуць Каляду на дуба" ў Бярэзінскім раёне. Штогод тут у гэты дзень праводзяць Каляду, цягнуць па вуліцах да высокага дуба або барану, на якой стаіць гаршчок з куццёй (яго потым разбіваюць, прыносячы ахвяру прыродным стыхіям і душам продкаў), або кола са святочна ўпрыгожаным снапом, або куль саломы. Падчас дзейства гучаць абрадавыя песні, усе ўдзельнікі працэсіі танцуюць і весяляцца.

←Позвольте ваши вольты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика