Сёлета КУП "Мінскхлебпрам" мае намер экспартаваць хлебабулачнай прадукцыі і кандытарскіх вырабаў на суму каля 2 млн долараў

Источник материала:  

Традыцыйным попытам на знешніх рынках карыстаецца такая прадукцыя прадпрыемства, як сухары, сушкі, пернікі, вафлі, аўсянае пячэнне. Штотыднёва на экспарт адгружаецца жытне-пшанічны і заварны хлеб. За мяжу пастаўляюцца таксама мучныя ласункі, рахат-лукум, кукурузныя палачкі.

Прадукцыя КУП "Мінскхлебпрам" адгружаецца ў Германію, Ізраіль, Казахстан, Канаду, Латвію, ААЭ, Расію, ЗША, Турцыю, Узбекістан, Украіну. У канцы 2010 года прадпрыемства наладзіла першыя экспартныя пастаўкі новай прадукцыі (замарожанага заварнога хлеба) у Арменію.

Наталля ВАВІЛАВА, "Мінск—Навіны".

←Позвольте ваши вольты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика