Кіраўнік КДК заяўляе пра недапушчальнасць местачковых забарон на рэалізацыю прадукцыі з іншых рэгіёнаў краіны

Источник материала:  

Пра гэта і шмат іншае ішла размова на нарадзе Камітэта дзяржкантролю, на якой абмяркоўвалася Дырэктыва №4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці і стымуляванні дзелавой актыўнасці", паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе кантрольнай установы.

Падчас абмеркавання дакумента асаблівая ўвага была нададзеная палажэнням Дырэктывы, якія датычацца кантрольнай і назіральнай дзейнасці. Паводле слоў старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона, у дзейнасці КДК павінна значна ўзрасці колькасць прывентыўных мерапрыемстваў. Ён падкрэсліў, што ў працы на папярэджанне асноўны ўпор неабходна зрабіць на прафілактыку. Дзяржкантроль павінен выконваць галоўную сваю функцыю — функцыю кантролю. Пры гэтым, адзначалася на нарадзе, трэба больш займацца выяўленнем існуючых праблем і прапаноўваць шляхі іх вырашэння. Аляксандр Якабсон паставіў перад работнікамі КДК задачу арганізаваць больш шчыльнае ўзаемадзеянне з іншымі кантралюючымі і назіральнымі органамі. Яшчэ адзін важны напрамак, пра які ішла гутарка, — канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі бізнэсу. Кіраўнік камітэта адзначыў, што сустрэчы і семінары з удзелам прадпрымальнікаў павінны стаць адным са спосабаў прафілактычнай работы па папярэджанні парушэнняў. "У Камітэце дзяржкантролю, — падкрэсліў Аляксандр Якабсон", — ёсць пэўныя напрацоўкі, існуе практыка выяўлення парушэнняў, неабходна іх паказваць людзям, інфармаваць пра іх". У ходзе абмеркавання іншых палажэнняў Дырэктывы, у прыватнасці, згадвалася пра недапушчальнасць местачковых забарон на рэалізацыю прадукцыі з іншых рэгіёнаў краіны, спрошчаны парадак давання зямлі суб'ектам гаспадарання, скарачэнне адміністрацыйных працэдур і іншыя раздзелы Дырэктывы, накіраванай на далейшую лібералізацыю эканомікі і стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва.

Ігар ГРЫШЫН.

←Позвольте ваши вольты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика