АБЗАЦ

Источник материала:  

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў на працягу двух дзён прыбраць усе звалкі снегу — на прыпыначных пунктах і ў дварах. Адпаведнае распараджэнне ён агучыў учора на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

У Беларусі за мінулыя выхадныя ў ДТЗ загінулі 8 чалавек і 31 атрымаў траўмы. Усяго за гэты час зарэгістравана 771 ДТЗ з матэрыяльным уронам. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення затрымана 376 кіроўцаў.

Жыхар Лёзна скраў з мясцовага храма царкоўны рыштунак. Мужчына 1968 г.н. быў затрыманы міліцыяй у ноч з 8 на 9 студзеня.

Нецвярозы малады чалавек выжыў пасля падзення з 5-га паверха жылога дома ў пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 7 студзеня. Хлопец 1988 г.н. сядзеў на падаконні 5-га паверха і паліў. Нечакана ён страціў раўнавагу і ўпаў на казырок пад'езда. Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, дапамаглі пацярпеламу спусціцца з казырка. Яго шпіталізавалі з пераломам галёнкі.

Больш за 172 тыс. чалавек у год паміраюць ад наступстваў пасіўнага курэння ў краінах — членах еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яшчэ 1,4 млн чалавек становяцца інвалідамі. Даследаванне праводзілася ў чатырох краінах — Польшчы, Турцыі, Расіі і Украіне.

За калядны тыдзень у еўрапейскіх крамах скралі тавараў на 5,5 млрд еўра. Прычым усё гэта былі дробныя крадзяжы. Як сцвярджаюць аналітыкі, гэта самы вялікі паказчык за 10 гадоў даследаванняў. Пры гэтым палову крадзяжоў ажыццяўляюць наведнікі, каля трэці — супрацоўнікі, астатняе — на сумленні пастаўшчыкоў. Сярод украдзенага спіс узначальваюць алкаголь і дарагое адзенне.

Паляўнiчага са Шчучынскага раёна падстрэлiла... лiса. Ва ўсякiм разе, на гэтым настойвае пацярпелы, якi знаходзiцца зараз у райбальнiцы. Незвычайны выпадак адбыўся ў лесе каля в. Старыя Паддубы. Падчас палявання 40-гадовы мясцовы жыхар з незарэгiстраванай двухстволкi падстрэлiў лiсу, а дабiць яе вырашыў прыкладам. Калi ён прыцiскаў параненую жывёлiну да зямлi, яна закранула лапамi спускавы кручок. Прагучаў стрэл, паляўнiчы атрымаў скразное раненне сцягна. Усе абставiны высвятляе пракуратура.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ     У Галандыі з аўкцыёну прадалі калонію паштовых галубоў. Калонія з 218 птушак прададзеная за 1,367 мільёна еўра, што з'яўляецца абсалютным рэкордам у гэтай катэгорыі. Галубы былі выстаўленыя на таргі пасля смерці жыхара бельгійскай правінцыі Лімбург, які іх разводзіў. Сваіх гадаванцаў ён завяшчаў бельгійскай асацыяцыі галубаводаў Pіgeon Paradіse, якая і арганізавала аўкцыённы распродаж.

Жанчына выратавала сабаку, зрабіўшы яму штучнае дыханне. Сабака па мянушцы Джэрзі вельмі любіць купацца, а таму кінуўся ў набрынялую ад праліўных дажджоў раку на паўночным усходзе Аўстраліі, нягледзячы на адчайныя крыкі гаспадыні, якая забараняла жывёліне лезці ў ваду. Плынь у рацэ была такой моцнай, што сабака пачаў тануць. Убачыўшы гэта, жанчына па імені Петра Лаві скочыла ў ваду і праз некаторы час выцягнула Джэрзі на бераг. Пасля гэтага яна доўгі час рабіла жывёліне штучнае дыханне, і ўрэшце тая ажыла. Пасля гэтага сабаку давялося тры дні лячыцца ў лякарні для жывёл.

←Позвольте ваши вольты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика