Галалёдзіца, а падмарозіць толькі бліжэй да выхадных

Источник материала:  

Сёння на тэрыторыю Беларусі завітае халодны атмасферны фронт і зноў падмарозіць, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Тэмпература паветра ўдзень 1—6 марозу, толькі на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей на працягу сутак каля 0. На паўднёвым усходзе краіны будзе ісці мокры снег. У паўднёвых раёнах туман, на дарогах галалёдзіца.

А вось у сераду—чацвер да нас зноў прыйдзе цёплае паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы. Часам чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўдзень ад мінус 5 на поўначы да плюс 2 градусаў на поўдні, удзень ад 3 марозу да 4 цяпла.

Аднак ужо ў пятніцу ў Беларусь зноў завітае арктычны холад з боку Скандынавіі. Уначы паўсюдна, а ўдзень на ўсходзе краіны пройдзе снег. Падмарозіць. Уначы будзе 2—9, пры праясненні да мінус 12 градусаў, удзень 0—7 марозу. Захаваецца мароз і ў суботу. Часам месцамі будзе ісці снег. Уначы маразы ўзмацняцца да 6—13, пры праясненнях да мінус 15—18 градусаў, на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці 1—5 марозу. Удзень 0—7 марозу, на паўднёвым захадзе краіны — 1—3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←Позвольте ваши вольты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика