У БНФ забіраюць сядзібу. Янукевіч: Трэба, каб людзі пісалі Ладуцьку

Источник материала:  
10.01.2011 13:24 — Новости Общества

У БНФ забіраюць сядзібу. Янукевіч: Трэба, каб людзі пісалі Ладуцьку

9 студзеня на Управу Партыі БНФ быў дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. У ім паведамляецца, што Партыя БНФ і ГА «БНФ Адраджэнне» павінны вызваліць памяшканне па заканчэнні тэрміну арэнды.

Новыя дамовы арэнды ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы заключаць з БНФ не збіраецца. У якасці прычын высялення фігуруюць запазычанасці па аплаце.

У БНФ існаванне запазычанасцяў абвяргаюць і гавораць, што максімальная пратэрміноўка з аплатай складала толькі тры дні.

Сітуацыю з высяленнем офіса БНФ для «Нашай Нівы» пракаментаваў лідар партыі Аляксей Янукевіч: «Насамрэч гэта гісторыя з высяленнем ужо не першая.

Раней удавалася захаваць сядзібу партыі дзякуючы розгаласу ў СМІ і падтрымцы простых грамадзян. Мы спадзяемся, што калі будзе рэзананс, то і сёлета нам атрымаецца захаваць свой адрас на Машэрава 8».

Спадар Янукевіч лічыць, што незадаволенасць ЖРЭА тэрмінамі ўнясення аплаты выкліканая палітычнай актыўнасцю БНФ і агульнай напружанасцю ў краіне. «Думаю, што рашэнне нас высяліць — палітычна матываванае.

Гэта можна разглядаць і як праяву татальнай зачысткі незалежнага грамадства, і як жаданне націснуць менавіта на нас у сувязі з актыўнай кампаніяй салідарнасці з арыштаванымі 19 снежня.

ЖРЭА Савецкага раёна Мінска не першы раз спрабуе пазбавіць БНФ офіса ў цэнтры сталіцы. Апошняя такая спроба была у 2005 годзе, аднак тады рашэннем Мінгарвыканкама дамова аб арэндзе памяшкання па адрасе МашэраваЮ 8 была працягнутая. Атрымаць каментар наконт адмовы працягваць арэнду памяшкання з Партыяй БНФ у самім ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы не ўдалося. Начальніка установы звыкла «не аказалася на месцы».

У маі 2005 года ў аналагічнай сітуацыі Мінгарвыканкам адмяніў рашэнне ЖРЭА.

Партыя БНФ таксама заклікае ўсіх беларусаў накіроўваць лісты кіраўніку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку з просьбай разабрацца ў гэтай сітуацыі.

Падзяліцца навіной: 

←Морозно и снежно будет в Беларуси на старый Новый год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика